Лукашэнка на сустрэчы з Коўлам паабяцаў “нешта зрабіць” у сувязі з прызначэннем таго спецпасланнікам ЗША па Беларусі

12 снежня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі каманды прэзідэнта ЗША Дональда Трампа на чале са спецыяльным пасланнікам ЗША па Беларусі Джонам Коўлам у Мінску, паведамляе прэс-служба беларускага палітыка.
Лукашэнка папрасіў Коўла перадаць Трампу, што ў сувязі з прызначэннем Коўла на пасаду неабходна “нешта зрабіць”: “І мы зробім”.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на брыфінгу ў Варшаве 24 лістапада паведаміла, што правяла перамовы са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам.
У кантэксце далейшага вызвалення палітвязняў яна сказала: “Мы аднолькава разумеем сітуацыю. Спадар Коўл прыкладае вялікія намаганні, каб выцягнуць нашых людзей з турмаў і дамагчыся спынення рэпрэсій. І каб людзі мелі магчымасць застацца ў Беларусі таксама. Я шчыра спадзяюся, што ў бліжэйшыя тыдні будуць добрыя навіны”.
Адначасова палітык удакладніла, што дэмсілы разам з праваабаронцамі падрыхтавалі “ўсю неабходную інфраструктуру, каб прыняць палітвязняў у Польшчы і Літве і забяспечыць іх самым неабходным”.
9 лістапада Трамп паведаміў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social, што намінаваў 78-гадовага Коўла на пасаду спецыяльнага пасланніка прэзідэнта ЗША па Беларусі. “Ён ужо паспяхова дамогся вызвалення 100 Закладнікаў (так амерыканскі кіраўнік называе палітвязняў; “Закладнікі” ў арыгінале з вялікай літары. — “Позірк”.) і мае намер дамагчыся вызвалення яшчэ 50. Загадзя хацеў бы падзякаваць паважанаму прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку за яго ўвагу да пытання вызвалення гэтых людзей”, — адзначыў палітык.
20 лістапада Лукашэнка паведаміў, што ў снежні, хутчэй за ўсё, у яго адбудуцца “чарговыя перамовы з амерыканскімі партнёрамі”.

- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЦіханоўская — спецпрадстаўніку ЕС: Беларускі рэжым ведае ўмовы зняцця санкцый (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь завяршыла 2025 год на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі прамвытворчасці, у 2024-м была на трэцімМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская і генсек ПА НАТО дамовіліся правесці сумесныя мерапрыемствы па Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПа выніках 2025 года Беларусь заняла апошняе месца ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка

