Мінск 19:20

Літва і Польшча зафіксавалі першых пасля працяглага перапынку мігрантаў на сваіх межах з Беларуссю

Ілюстрацыя: strazgraniczna.pl

11 снежня, Позірк. Першых пасля працяглага перапынку мігрантаў зафіксавалі 10 снежня Літва і Польшча на сваіх межах з Беларуссю, вынікае з прааналізаваных Позіркам аператыўных звестак іх памежных службаў.

На беларуска-літоўскай мяжы было спакойна з 29 лістапада (11 дзён), на беларуска-польскай — з 2 снежня (8 дзён).

Мінулым днём адзначана па адной спробе трапіць у Літву і Польшчу.

Латвія фіксуе нелегальных мігрантаў на мяжы з Беларуссю тры дні з апошніх чатырох (7 снежня — 8, 8-га — 6, 10-га — 4).

За першую дэкаду снежня суседнія краіны Еўрасаюза папярэдзілі 51 спробу незаконнага пераходу сваіх межаў з боку Беларусі.

Больш інфармацыі даступна падписчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

Падзяліцца: