Аэрапорт Мінска папярэдзіў пра магчымыя змены ў раскладзе рэйсаў праз абмежаванні на палёты ў РФ

11 снежня, Позірк. Нацыянальны аэрапорт Мінск папярэдзіў пра магчымыя змены ў раскладзе рэйсаў у сувязі з “абмежаваннямі па выкарыстанні паветранай прасторы Расійскай Федэрацыі”.
Прэс-служба транспартнага вузла заклікала пасажыраў, асоб, што сустракаюць і праводзяць, “улічваць гэтую інфармацыю і планаваць паездку <…> згодна з наяўнымі ўмовамі”, а таксама рэкамендавала “сачыць за актуальным раскладам і статусам патрэбнага рэйса на табло вылетаў/прылётаў на сайце аэрапорта або авіякампаніі”.
“Персанал аэрапорта робіць максімальныя высілкі для найхутчэйшага забеспячэння ўсіх вытворчых працэсаў па абслугоўванні рэйсаў для мінімізацыі адхіленняў ад раскладу палётаў, — гаворыцца ў паведамленні. — Нацыянальны аэрапорт Мінск просіць прабачэння за нязручнасці ў існых абставінах і просіць пасажыраў паставіцца з разуменнем да цяперашняй сітуацыі. Гарантаванне бяспекі палётаў — безумоўны прыярытэт”.
Паводле інфармацыі авіяцыйных уладаў РФ і расійскіх СМІ, у ноч на 11 снежня абмежаванне на рух самалётаў было ўведзена сама меней у 10 аэрапортах, у тым ліку чатырох маскоўскіх. Прычынай стала атака дронаў з боку Украіны ў адказ на агрэсіўныя дзеянні Крамля, які амаль чатыры гады вядзе поўнамаштабную вайну супраць украінскага народа.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ лютым суседнія краіны ЕС зафіксавалі ў 3,5 раза больш спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі, чым у студзені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лютым вырас на 0,38%, з пачатку года — знізіўся на 2,55% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



