Лукашэнка лічыць кіраўніка СК Расіі Бастрыкіна “сапраўдным сябрам беларускага народа”

11 снежня, Позірк. “Сапраўдным сябрам” — не толькі сваім, але і ўсяго беларускага народа — назваў кіраўніка Следчага камітэта Расіі Аляксандра Бастрыкіна 11 снежня ў Мінску Аляксандр Лукашэнка.
“Мы з вамі прытрымліваемся адной лініі, адной пазіцыі, — цытуе гаспадара сустрэчы яго прэс-служба. — У нас ніколі не было разыходжанняў пры ацэнцы ні ўнутраных, ані знешніх фактараў існавання Расіі, Беларусі”.
Лукашэнка заявіў, што “пільна, наколькі гэта магчыма”, сочыць за працай Бастрыкіна, у якога “ў складаныя і цяжкія часы ўсё ж неяк атрымліваецца ўтрымліваць сваю сістэму, структуру”. “І працаваць на карысць не толькі Расіі, але і нашаму саюзу, які мы імкнёмся пабудаваць”, — дадаў ён.
На 11 снежня запланавана “працоўная сустрэча” Бастрыкіна з калегамі з СК Беларусі.
“Мы падвядзем вынікі сумеснай працы за 2025 год і намецім перспектывы працы на 2026-ы, каб дамагчыся вынікаў у сумеснай працы па асноўных стратэгічных напрамках супрацы”, — паведаміў Лукашэнку расійскі чыноўнік.
Бастрыкін прыязджаў у Беларусь каля паўгода таму. На сустрэчы 20 чэрвеня ў Мінску Лукашэнка запэўніў кіраўніка СК РФ, што Расія можа разлічваць на Беларусь: “Я хачу, каб вы разумелі, што ў гэты няпросты час мы з вамі. Мы не хавалі (адзіная ў свеце дзяржава), што мы з Расіяй. Мы былі, ёсць і будзем заўсёды з вамі”.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва і Польшча зафіксавалі першых пасля працяглага перапынку мігрантаў на сваіх межах з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксавана амаль 20 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка


