Мінск 14:23

Мінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксавана амаль 20 тэмпературных рэкордаў

Ілюстрацыя: "Позірк"

11 снежня, Позірк. Другі дзень на беларускіх метэастанцыях фіксуюцца рэкорды цяпла. 10 снежня перакрыта 19 тэмпературных максімумаў, у т.л. больш чым 70-гадовай даўніны, сведчыць праведзены Позіркам параўнальны аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.

Цяплей за ўсё было ў Высокім (Брэсцкая вобласць) — 10,6 градуса (9,5 у 2016 годзе).

У Брэсце і Гродне паветра прагрэлася да 10,4 градуса (ранейшыя рэкорды — адпаведна 9,5 у 1954 годзе і 8,1 у 1949-м).

11 снежня анамальна цёплае для гэтага часу надвор’е захаваецца. 12 снежня пачнецца ўварванне халоднага арктычнага паветра, якое, паводле прагнозу Белгідрамета, будзе вызначаць надвор’е на большай частцы тэрыторыі, за выключэннем заходніх і паўднёвых раёнаў.

Падрабязная інфармацыя даступная падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

Падзяліцца: