Названыя лаўрэаты прэміі праваабарончай супольнасці за 2025 год

10 снежня, Позірк. Лаўрэатамі прэміі праваабарончай супольнасці за дасягненні ў галіне правоў чалавека ў намінацыі “Праваабаронца года“ ў 2025 годзе сталі праваабаронцы Павел Левінаў, Алена Маслюкова і кіраўнік Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай.
Адпаведная прэмія была ўручаная ім на цырымоніі ў Вільнюсе 10 снежня — у Міжнародны дзень абароны правоў чалавека.
Як было адзначана на мерапрыемстве, упершыню з часу заснавання прэміі ўсе тры намінанты, якія ўвайшлі ў шорт-ліст, набралі аднолькавую колькасць галасоў членаў журы.
У намінацыі “Журналіст года“ прэмія была ўручаная Кацярыне Абромчык (ПЦ “Вясна“). Праваабарончай кампаніяй / ініцыятывай года прызнаная кампанія “У турмы не жаночы твар”. Прэмія ў намінацыі “Праваабарончая салідарнасць“ прысуджана палітзняволенай, лідару незалежнага прафсаюза наваполацкага “Нафтана“ (Віцебская вобласць) Вользе Брыцікавай.
Праваабарончая прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека заснаваная “Праваабарончым альянсам” у 2008 годзе. Да 2020 года ўручалася ў Беларусі, цяпер — за мяжой.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ лютым суседнія краіны ЕС зафіксавалі ў 3,5 раза больш спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі, чым у студзені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лютым вырас на 0,38%, з пачатку года — знізіўся на 2,55% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



