Іншаземец па справе аб арганізацыі незаконнай міграцыі пазбаўлены волі на тры гады — СК
10 снежня, Позірк. На тры гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму асуджаны 29-гадовы замежнік паводле ч. 1 арт. 3711 (арганізацыя незаконнай міграцыі) Крымінальнага кодэкса, другі фігурант справы аб’яўлены ў вышук, паведамляе Следчы камітэт (СК).
Абвінавачаныя забяспечылі нелегальнае знаходжанне і ўезд у краіну дваццаці замежным грамадзянам, а злачынная схема прынесла ўдзельнікам больш за 7 тыс. рублёў, адзначае СК.
Паводле даных следства, замежнік (грамадзянства не называецца) у снежні 2023 года прыехаў у Менск для паступлення ва ўніверсітэт, але па парадзе сяброў адмовіўся ад гэтага і пачаў працаваць кіроўцам таксі. У гэты ж час ён пазнаёміўся з дырэктарам аднаго са сталічных прадпрыемстваў, які прапанаваў заняцца працаўладкаваннем мігрантаў.
Увосень 2024 года да яго звярнуўся невядомы з замовай аформіць 12 мігрантаў. Паколькі ў арганізацыі на той момант не было вакансій, ён звярнуўся да 34-гадовага заснавальніка будаўнічай фірмы, які пад выглядам легальнага бізнэсу займаўся фіктыўным працаўладкаваннем грамадзян іншых дзяржаў. Прадпрымальнік пагадзіўся дапамагчы, але ўвасобіць задуму не ўдалося з-за праблем з афармленнем дакументаў.
Аднак фігуранты размяшчалі аб’явы ў інтэрнэце, у якіх абяцалі афармленне працоўных адносін для атрымання іншаземцам дазволу на часовае пражыванне ў Беларусі.
“У кампетэнтныя дзяржаўныя ўстановы яны падалі падробленыя дакументы: хадайніцтвы аб выдачы візы, працоўныя дагаворы з работнікамі, апавяшчэнні ад наймальніка, арганізаваўшы незаконныя ўезд і знаходжанне ў краіне грамадзян іншых краін”, — гаворыцца ў рэлізе.
Адзін з абвінавачаных па справе быў аб’яўлены ў вышук, але, пакінуўшы Беларусь, працягваў вырабляць дакументы выдалена.
У дачыненні да яшчэ аднаго абвінавачанага з санкцыі пракурора прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. Ён таксама аб’яўлены ў вышук. Матэрыялы выдзелены ў асобную вытворчасць.
5 снежня паведамлялася, што затрымана чацвёра беларусаў і двое замежнікаў (грамадзянства не называецца), якія арганізавалі нелегальны прыезд у Беларусь мінімум 120 жыхароў краін Цэнтральнай Азіі, паведамляла Міністэрства ўнутраных спраў.
Распачата крымінальная справа паводле арт. 3711 КК. Падчас вобыскаў па месцах пражывання затрыманых канфіскаваны электронныя носьбіты, дакументы фінансава-гаспадарчай і іншай дзейнасці, буйныя сумы наяўных грошай, сказана ў рэлізе.
Паводле звестак МУС, фігуранты на працягу некалькіх гадоў за ўзнагароджанне выраблялі і прадастаўлялі ў дзяржустановы заведама фальшывыя дакументы як ад фіктыўных, так і рэальных работадаўцаў. Такім чынам “зламыснікі ашуканскім спосабам забяспечылі нелегалам атрыманне ўязных віз і дазволаў на часовае пражыванне ў Беларусі”.
Пасля рэгістрацыі замежнікі заставаліся на тэрыторыі краіны, але займаліся “іншай дзейнасцю”.
Урад за пяць гадоў хоча прыцягнуць на рынак працы не менш як 50 тыс. мігрантаў, паколькі старэнне насельніцтва з’яўляецца “сістэмным выклікам устойліваму сацыяльна-эканамічнаму развіццю краіны”. Аб гэтым гаворыцца ў зацверджанай урадам дзяржаўнай праграме “Збалансаваны рынак працы” на 2026–2030 гады.
Згодна з прагнозам урада, патрэбнасць у кадрах на рынку працы ў бліжэйшыя пяць гадоў перасягне 300 тыс. чалавек.
Аб тым, што прыцягненне замежнай рабочай сілы для “задавальнення патрэбнасцей наймальнікаў” і “паляпшэнне ўмоў і аховы працы” ўключаны ў адпаведную дзяржпраграму, урад паведаміў 3 снежня, у дзень зацвярджэння дакумента.
Заяўленая мэта праграмы — “забеспячэнне эфектыўнай занятасці насельніцтва і задавальненне патрэбнасці эканомікі ў працоўных рэсурсах”.
Адзначалася, што на рэалізацыю дзяржпраграмы будзе выдзелена 289,5 млн рублёў (288 млн з дзяржбюджэту, 1,5 млн — з мясцовых бюджэтаў).
2 снежня Міністэрства працы і сацабароны апублікавала пералік прафесій, якія будуць найбольш запатрабаваны ў Беларусі “ў бліжэйшую пяцігодку”.
Раней беларускія ўлады прызнавалі праблемы з адтокам з краіны кваліфікаваных кадраў і спецыялістаў працоўных спецыяльнасцяў.
Паводле даных Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, ад 200 да 500 тыс. чалавек пакінула Беларусь пасля падзей 2020 года. Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека называе меншую лічбу — 100 тыс.

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі суседнія краіны ЕС не зафіксавалі мігрантаў па-за пунктамі пропуску на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску і яшчэ на сямі метэастанцыях 9 снежня зафіксаваныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаВосем банкаў абвясцілі аб новаўвядзеннях у працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь на 3-м месцы ў ЕАЭС па росце цэн на сельгаспрадукцыю з пачатку 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаВыдаткі на вытворчасць прадукцыі ў гадавым вымярэнні павялічыліся ў трох рэгіёнах Беларусі — статкамітэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6–9 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваПраз вясновыя замаразкі многія гаспадаркі страцілі ўвесь ураджай пладовых і ягадных культур — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


