Мінск 15:54

Лукашэнка заявіў пра неабходнасць “актуалізаваць абаронныя дзеянні”

Архіўнае відэа з неафіцыйнага тэлеграм-канала прэс-службы Лукашэнкі / стоп-кадр: "Позірк"

9 снежня, Позірк. Пра неабходнасць “актуалізаваць абаронныя дзеянні” заявіў 9 снежня на пасяджэнні Савета бяспекі Аляксандр Лукашэнка.

“Польшча, Германія, іншыя дзяржавы, нават невялікія, з якімі мы мяжуем, яны не толькі павялічваюць вайсковыя свае бюджэты, але і спрабуюць павялічыць армію прыкладна ў два разы, — цытуе спікера яго прэс-служба. — Устае простае зямное пытанне: “Калі нешта нехта робіць, значыць, яму для нечага гэта трэба?” І не стануць гэтыя краіны проста так марнаваць вялізныя грошы на, як яны кажуць, супрацьстаянне Расіі і Беларусі”.

“Мы ні на каго не збіраемся нападаць. Нам усяго дастаткова, — заявіў Лукашэнка. — Нам трэба актуалізаваць нашы абаронныя дзеянні для таго, каб усе бачылі, што мы гатовыя абараняць кожны кавалак нашай зямлі”.

Афіцыйны Мінск, які падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны, пастаянна абвінавачвае суседнія краіны ЕС і НАТО ў агрэсіўных намерах у дачыненні да Беларусі.

Падзяліцца: