Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі маюць эканамічны патэнцыял, але не ўсё трэба вымяраць грашыма — прадстаўнік Мінфіна

9 снежня, Позірк. Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі (ААПТ) у Беларусі “маюць пэўны эканамічны патэнцыял“ (напрыклад, арганізацыя экалагічнага турызму), аднак “не ўсё трэба вымяраць грашыма“. Такое меркаванне выказала кансультант галоўнага ўпраўлення фінансаў аграпрамысловага комплексу Міністэрства фінансаў Ала Яўжэнка ў артыкуле “Нацыянальны здабытак: зберагчы і прымножыць“ для навукова-практычнага часопіса “Финансы. Учет. Аудит“ (заснавальнікі — Мінфін, Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт, Беларускі дзяржаўны універсітэт, “Белдзяржстрах”).
“ААПТ дазваляюць вырашыць найважнейшую не толькі для беларусаў, але і агулам для жыхароў Еўропы задачу — захаванне куткоў практычна некранутай прыроды. Улічваючы значнасць і каштоўнасць ААПТ, іх устойлівае функцыянаванне і развіццё ажыццяўляецца галоўным чынам за кошт выкарыстання бюджэтных сродкаў рознага ўзроўню“, — патлумачыла сваю пазіцыю аўтар.
Паводле яе інфармацыі, на тэрыторыі краіны выдзелена 1.338 ААПТ, у т.л. 1 запаведнік, 4 нацыянальныя паркі, 99 заказнікаў рэспубліканскага значэння.
Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ лютым суседнія краіны ЕС зафіксавалі ў 3,5 раза больш спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі, чым у студзені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лютым вырас на 0,38%, з пачатку года — знізіўся на 2,55% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



