З восені зафіксаваны 191 выпадак махлярства пры афармленні віз або набыцці тураў — Нацбанк

8 снежня, Позірк. З 1 верасня аўтаматызаваная сістэма Нацыянальнага банка зафіксавала 191 выпадак махлярства пры афармленні віз або набыцці экспрэс-тураў, паведаміла 8 снежня прэс-служба рэгулятара.
Адзначаецца, што агульная сума шкоды склала 188 тыс. рублёў.
“Махляры ў сацыяльных сетках размяшчаюць павабныя прапановы па афармленні віз або продажы экспрэс-тураў за мяжу, — патлумачыў схему Нацбанк. — Пад выглядам менеджара або агента з “кліентам” звязваецца зламыснік і пераконвае пад рознымі падставамі ўнесці перадаплату (аплаціць візавы збор, страхоўку, квіткі і г.д.). а візу ці пуцёўку ахвяра так і не атрымлівае”.
На гэтым фоне рэгулятар заклікае дбайна правяраць тураператара ці візавае агенцтва, у якое плануецца звярнуцца.
“Пераканайцеся ў наяўнасці фізічнага офіса арганізацыі. Ніколі не пераводзьце грошы на банкаўскую карту фізічнай асобы або на чужы крыптагаманец”, — рэкамендаваў Нацбанк.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ лютым суседнія краіны ЕС зафіксавалі ў 3,5 раза больш спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі, чым у студзені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лютым вырас на 0,38%, з пачатку года — знізіўся на 2,55% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



