Мінск 02:06

Ціханоўская атрымала ў Боне Міжнародную прэмію за дэмакратыю і вяршэнства права

Відэа: ютуб-канал DW Беларусь Стоп-кадр: “Позірк”

7 снежня, Позірк. Міжнародная прэмія за дэмакратыю і вяршэнства права ўручана 7 снежня беларускаму дэмакратычнаму лідару Святлане Ціханоўскай.

Цырымонія прайшла у World Conference Center (былы будынак Бундэстага) у Боне (Германія).

У прэс-рэлізе аб прысуджэнні прэміі гаворыцца, што гэтая ўзнагарода “адзначае выбітную адданасць Святланы Ціханоўскай справе свабоднай і дэмакратычнай Беларусі”.

“Яе дзейнасць адлюстроўвае дзейнасць многіх людзей, якія нястомна працуюць над спыненнем палітычнай тыраніі беларускага дзяржаўнага апарату. Такім чынам, яе супраціў накіраваны таксама супраць рэжыму, які ахвотна ўдзельнічае ў агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць еўрапейскай бяспекі і міру”, — падкрэсліваецца ў рэлізе.

Міжнародная прэмія за дэмакратыю і вяршэнства права ўручаецца штогод з 2009 года.

Падзяліцца: