У ДТЗ пад Магілёвам загінуў 43-гадовы кіроўца

7 снежня, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Магілёўскім раёне паведамляе УУС рэгіёна.
Адзначаецца, што 7 снежня каля 8:20 на кальцавой аўтадарозе вакол Магілёва 43-гадовы жыхар Горак, кіруючы аўтамабілем “Рэно”, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з “БМВ”.
“У выніку ДТЗ кіроўца “Рэно” загінуў, 22-гадовы кіроўца “БМВ” дастаўлены ў бальніцу. На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ, МНС”, — гаворыцца ў паведамленні.
Абставіны і прычыны здарэння высвятляюцца, паведамляе УУС.
Як раней паведамляў Следчы камітэт, у першым паўгоддзі гэтага года ў Беларусі зафіксавана зніжэнне колькасці дарожна-транспартных здарэнняў і пацярпелых у іх людзей, аднак павялічылася колькасць загінулых. Значны рост колькасці ДТЗ назіраецца ў Гомельскай вобласці, загінулых — у Мінску, а параненых — у Мінскай вобласці. Дакладныя лічбы не называліся.
Начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў 21 кастрычніка паведаміў, што ў 2024 годзе ў ДТЗ у Беларусі загінулі 434 чалавекі.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ лютым суседнія краіны ЕС зафіксавалі ў 3,5 раза больш спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі, чым у студзені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лютым вырас на 0,38%, з пачатку года — знізіўся на 2,55% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



