Ціханоўская падзякавала Фінляндыі за падтрымку беларусаў у барацьбе за свабоду

6 снежня, Позірк. Віншаванне “сябрам у Фінляндыі” з Днём незалежнасці гэтай краіны адрасавала 6 снежня беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“Радыя адзначаць разам з вамі 108 гадоў незалежнасці! Дзякуй, Фінляндыя, што стаіце на баку народа Беларусі і падтрымліваеце нашу барацьбу за свабоду”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х, пазначыўшы пры гэтым акаўнт фінскага Міністэрства замежных спраў.
Раней у гэты дзень з Днём незалежнасці павіншаваў народ Фінляндыі Аляксандр Лукашэнка. Заявіўшы, што палітыка “штучнай канфрантацыі” не адпавядае “фундаментальным інтарэсам абедзвюх дзяржаў”, ён выказаў спадзеў на тое, што разам Мінск і Хельсінкі пераадолеюць “часовыя складанасці” і змогуць “дасягнуць станоўчых вынікаў па ўсіх напрамках беларуска-фінскага ўзаемадзеяння”.
Фінляндыя, будучы часткай Еўрапейскага саюза, не прызнае Лукашэнку легітымным прэзідэнтам Беларусі. Еўрасаюз увёў у дачыненні да прадстаўнікоў яго рэжыму санкцыі.
У сваю чаргу ўрад Беларусі ўвесну 2022 года зацвердзіў пералік “замежных дзяржаў, што здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да беларускіх юрыдычных і (або) фізічных асоб”, у які ўваходзяць усе краіны ЕС.
Афіцыйны Хельсінкі паслядоўна падтрымлівае беларускія дэмакратычныя сілы. Адзін з апошніх прыкладаў — менавіта на запрашэнне Фінляндыі, якая старшынствуе ў Арганізацыі па бяспецы і супрацы ў Еўропе (АБСЕ), Ціханоўская 4 снежня прыбыла ў Вену (Аўстрыя) на мерапрыемствы ў рамках 32-га пасяджэння Савета міністраў замежных спраў краін — удзельніц АБСЕ.
Група “сяброў дэмакратычнай Беларусі” пры згаданай арганізацыі выступіла з сумеснай заявай (Фінляндыя ў ліку падпісантаў), у якой заклікала Мінск цалкам выканаць свае міжнародныя абавязацельствы і абавязацельствы АБСЕ ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі, а таксама спыніць падтрымліваць “незаконную і неапраўданую агрэсіўную вайну Расіі супраць Украіны”.
Фінляндыя — адна з краін, якія вырашылі зрабіць унёсак у Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі падтрымкі беларускіх палітвязняў і рэпрэсаваных.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала дзве спробы незаконнага пераходу з Беларусі, на межах з Польшчай і Літвой па-ранейшаму спакойна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



