Беларусцы не дазволілі вывезці з Літвы аўтамабіль са змененым VIN-нумарам і сумнеўнымі дакументамі

6 снежня, Позірк. Літоўскія памежнікі не дазволілі 24-гадовай грамадзянцы Беларусі вывезці на радзіму “амаль новы” кросовер “Таёта Ярыс Крос” 2023 года выпуску, вынікае з паведамлення Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) балтыйскай краіны.
Паводле інфармацыі ведамства, выпадак здарыўся на пачатку тыдня ў пункце пропуску Мядзінінкай (з беларускага боку — Каменны Лог).
Адзначаецца, што ранкам 2 снежня дзяўчына, якая мае дазвол на жыхарства ў Літве, уехала ў краіну на зарэгістраваным у Казахстане “Крайслеры” у якасці пасажыра, а ўжо ўвечары спрабавала перасекчы мяжу за стырном аўтамабіля “Таёта” з італьянскімі нумарамі, які прыцягнуў увагу супрацоўнікаў памежнай службы.
“У памежнікаў узніклі сур’ёзныя сумневы наконт пасведчання аб рэгістрацыі аўтамабіля, — гаворыцца ў паведамленні. — Дакумент і звязаныя з ім даныя былі дбайна правераныя. Высветлена, што прадстаўленае пасведчанне — меркавана поўная падробка: яго нумар, ахоўная сетка, рэквізіты і іх запаўненне выкананыя струйным прынтэрам, ультрафіялетавая абарона, мікратэкст і валокны — імітацыя”.
“Працягнуўшы праверку, памежнікі высветлілі, што аўтамабіль з такім ідэнтыфікацыйным нумарам (VIN) летась у красавіку быў здадзены на ўтылізацыю ў Італіі. Агледзеўшы аўтамабіль, супрацоўнікі САДМ выказалі здагадку, што VIN з боку пасажыра пад пярэднім сядзеннем быў зменены — знойдзеныя сляды зняцця сядзення, пашкоджання (сцёртая фарба) на нітах яго мацавання. Памежнікі таксама высветлілі, што нумарныя знакі на кросоверы насамрэч належаць зусім іншаму аўтамабілю — “Нісан Кашкай”, — падкрэсліла ведамства.
Грамадзянка Беларусі заявіла, што не ведала пра падробку рэгістрацыйнага пасведчання. Паводле яе слоў, аўтамабіль яна забрала “з пляцоўкі на праспекце Свабоды ў Вільнюсе”, дакументы на яго перадаў “незнаёмы мужчына”. “Жанчына сцвярджала, што мусіла перагнаць аўтамабіль у Беларусь замоўшчыку, які набыў яго ў Каўнасе”, — гаворыцца ў паведамленні.
Вільнюскі памежны атрад САДМ пад кіраўніцтвам пракурора распачаў дасудовае расследаванне па факце падробкі і выкарыстання падробленага дакумента. За такія дзеянні, як адзначаецца, прадугледжанае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, штрафу, абмежавання волі, арышту або пазбаўлення волі на тэрмін да 3 гадоў.
Беларуска знаходзіцца ў статусе сведкі, пасля допыту яе адпусцілі.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала дзве спробы незаконнага пераходу з Беларусі, на межах з Польшчай і Літвой па-ранейшаму спакойна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка



