Мінск 14:28

Долар, еўра і юань патаннелі на апошніх біржавых таргах тыдня

Фота: pixabay.com

5 снежня, Позірк. Амерыканская, адзіная еўрапейская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 5 снежня.

Курс долара знізіўся да 2,8767 рубля (-0,66%; -0,019). На супастаўным узроўні ён таргаваўся 15 траўня 2023 года, калі падаражэў на 4,16 капейкі да 2,8906 рубля (+0,0268; +0,93%).

Юань патаннеў да 4,064 за 10 (-0,71%; -0,029), еўра — да 3,3575 (-0,52%; -0,0175).

Каціроўка расійскага рубля вырасла да 3,7845 за 100 (+0,58%; +0,0218).

На гэтым працоўным тыдні (1–5 снежня) каціроўка еўра знізілася на 1,25% (з 3,3999 да 3,3575), долара — на 1,11% (з 2,9089 да 2.8767), юаня — на 0,26% (з 4,1009 да 4,064 за 10); расійскага рубля — вырасла на 1,82% (з 3,7168 да 3,7845 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за 11 месяцаў 2025 года знізіўся на 16,07% (з 3,4735 да 2,9153 рубля) — гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 30 лістапада 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка, студзеня — траўня, студзеня — чэрвеня, студзеня — ліпеня, студзеня — жніўня было другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7%, -14,6%, -12,97%, -14,3% адпаведна; студзеня — верасня і студзеня — кастрычніка — трэцяе — 12,92% і 14,29% адпаведна).

У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

Падзяліцца: