Ціханоўская прысвяціла беларусам атрыманую прэмію Menschen in Europa

28 лістапада, Позірк. Беларусам прысвяціла атрыманую 27 лістапада прэмію Menschen in Europa (намінацыя “Cмелыя жанчыны за свабоду і дэмакратыю”) дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“Менавіта людзі вызначаюць Беларусь і яе будучыню, а не злачынны рэжым [Аляксандра] Лукашэнкі, — адзначыла палітык у сваім тэлеграм-канале. — Людзі, якія адчайна змагаюцца кожны дзень, каб зрабіць Беларусь свабоднай, незалежнай і еўрапейскай”.
Згодна з паведамленнем, перад уручэннем прэміі адбылася дыскусія, падчас якой Ціханоўская адказала на пытанні пра сітуацыю ва Украіне, асабісты досвед, працу і стратэгію дэмакратычных сіл і ролю Еўропы.
Разам з беларускім дэмлідарам прэмію ў згаданай намінацыі атрымала расійская актывістка Юлія Навальная (удава апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, які памёр 16 лютага 2024 года ў калоніі; імаверна, быў забіты).
Цырымонія традыцыйна адбылася ў нямецкім горадзе Пасау ў рамках штогадовай праграмы Menschen in Europa, якая адзначае асоб, што зрабілі “значны ўнёсак у абарону правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў”.
У розныя гады лаўрэатамі прэміі былі амерыканскі палітык Мадлен Олбрайт, чэшскі прэзідэнт Вацлаў Гавел, нямецкі канцлер Ангела Меркель, генеральны сакратар ААН Кофі Анан, духоўны лідар Тыбету 14-ы далай-лама (Тэнзін Г’яцо).

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва спыніла рэкордную для лістапада сутачную колькасць спробаў нелегальна перайсці мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


