На тэрыторыі Ігналінскай АЭС у Літве, ля мяжы з Беларуссю, быў пажар — ядзерны рэгулятар сцвярджае, што небяспекі няма

26 лістапада, Позірк. На тэрыторыі закрытай Ігналінскай АЭС — у “адным з будынкаў найменш высокай катэгорыі небяспекі” — 25 лістапада адбыўся пажар, вынікае з паведамлення Дэпартамента пажарнай бяспекі і выратавальных аперацый пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы.
Паводле інфармацыі ведамства, паведамленне пра ўзгаранне паступіла ў 16.37. Пажарныя прыбылі на месца ў 16:40. З будынка эвакуявалі дзевяць чалавек, пацярпелых няма. Пажар быў лакалізаваны ў 17:05, ліквідаваны — у 19:07.
“Радыяцыйнай небяспекі для насельніцтва не зафіксавана (на месцы ўжо праведзеныя вымярэнні радыяцыйнага фону, вынікі не перавышаюць вызначаныя нормы) — інцыдэнт не ўплывае на радыяцыйную бяспеку, таму ў насельніцтва няма падстаў для турботы, — гаворыцца ў паведамленні. — Далейшыя праверкі змяненняў радыяцыйнага фону на тэрыторыі АЭС будуць працягнутыя, дадаткова будзе праверана абсталяванне пажарных і ратавальнікаў, якія працавалі на месцы здарэння”.
У той жа дзень Дзяржаўная інспекцыя па бяспецы атамнай энергетыкі (VATESI) пацвердзіла атрыманне ад кампаніі, што кіруе Ігналінскай АЭС, інфармацыю пра пажар, які, як высветлілася, адбыўся “ў комплексе па абыходжанні з радыеактыўнымі адкідамі”.
“Кампанія паведаміла, што сітуацыя была ўзятая пад кантроль, пажар патушаны, падчас інцыдэнту ніхто не пацярпеў, радыяцыйнай шкоды для работнікаў, насельніцтва і навакольнага асяроддзя няма”, — адзначыў літоўскі ядзерны рэгулятар.
Паводле сцвярджэння VATESI, “выкідаў радыеактыўных рэчываў у навакольнае асяроддзе не зафіксавана”.
“Звычайныя тэхналагічныя работы часова прыпыненыя да правядзення расследавання, рамонту і праверак перад запускам абсталявання. Згодна з вызначанымі патрабаваннямі бяспекі, кампанія абавязаная правесці расследаванне інцыдэнту і ў акрэсленыя тэрміны перадаць VATESI высновы для ацэнкі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Ігналінская АСЭ знаходзілася ў эксплуатацыі 26 гадоў — з 31 снежня 1983 года па 31 снежня 2009-га. Месціцца на возеры Дрысвяты (літоўская назва — Друкшай), якое падзяляе Літву і Беларусь.
- Бяспека, ГрамадстваНовыя праграмы ў галіне метэаралогіі ў рамках Саюзнай дзяржавы не падтрыманыя — прадстаўнік БелгідраметаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет выдаў 143 папярэджанні аб неспрыяльных метэаз'явах, інфармаванне стала ранейшым на 27 хвілін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет увёў у эксплуатацыю пяць новых метэастанцый, у 2026-м збіраецца пабудаваць яшчэ пяць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за 2025 год падаражэлі на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 12 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства

