Украіна пацвердзіла вызваленне 31 асуджанага ў Беларусі суайчынніка

22 лістапада, Позірк. “Мерапрыемства па вяртанні грамадзянскіх асоб” адбылося 22 лістапада паміж Украінай і Беларуссю, паведамляе Каардынацыйны штаб па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі.
“У выніку паспяховых перагавораў з беларускім бокам Каардынацыйным штабам па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі на даручэнне прэзідэнта Украіны атрымалася вярнуць ва Украіну 31 грамадзяніна, якія ўтрымліваліся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле інфармацыі ведамства, у краіну вяртаюцца “жанчыны і мужчыны, затрыманыя на тэрыторыі Беларусі і прыгавораныя да розных тэрмінаў зняволення — ад 2 да 11 гадоў”.
“Узрост самай маладой вызваленай сёння ўкраінкі — 18 гадоў, найстарэйшаму 58 гадоў. Сярод вызваленых грамадзянскіх асоб маюцца хворыя на цяжкія хваробы, у прыватнасці анкалогію. <…> Вызваленыя ўкраінцы атрымаюць усю неабходную медыцынскую дапамогу і рэабілітацыю”, — адзначыў штаб.
Ведамства выказала падзяку ЗША і прэзідэнту Дональду Трампу — “за плённую працу па вяртанні цывbльных і вайсковых украінцаў з тэрыторыі Беларусі і РФ”, а таксама “ўсім прыцягнутым дзяржаўным структурам — за дапамогу і сумесную працу”.
Пра тое, што Аляксандр Лукашэнка памілаваў 31 грамадзяніна Украіны, што “здзейснілі крымінальныя злачынствы на тэрыторыі” Беларусі, 22 лістапада заявіла прэс-сакратар палітыка Наталля Эйсмант.
Паводле яе слоў, рашэнне прынятае “ў развіццё дасягнутых дамоўленасцей” з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, “на просьбу ўкраінскага боку, у мэтах стварэння ўмоў для ўрэгулявання ўзброенага канфлікту ў сумежнай дзяржаве”.
“Вось літаральна цяпер, у гэтыя хвіліны, адбываецца перадача іх украінскаму боку”, — сказала Эйсмант.
Лукашэнка, заявіла яго прэс-сакратар, “паступальна выступае за стабілізацыю сітуацыі ў рэгіёне, наладжванне дыялогу паміж усімі дзяржавамі і вырашэнне ўсіх спрэчных пытанняў выключна мірным шляхам”.
“Перагаворы з рознымі краінамі і, перш за ўсё, Злучанымі Штатамі Амерыкі цяпер знаходзяцца ў актыўнай фазе. Мы заўсёды казалі і кажам — Рэспубліка Беларусь адкрытая да дыялога і гатовая разглядаць прапановы ўсіх зацікаўленых бакоў”, — падкрэсліла яна.
24 лютага 2022 года Расія распачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшую ў Еўропе пасля Другой сусветнай. Рэжым Лукашэнкі надаў войску РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а пасля на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў. Расследавальнікі неаднаразова прадстаўлялі даныя, якія сведчаць пра тое, што многія беларускія прадпрыемствы актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага вайскова-прамысловага комплексу.
Зазулінская пра вызваленне 31 грамадзяніна Украіны: Добра, што люді, якія знаходзіліся ў закладніках, цяпер на шляху дадому
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская заявіла еўракамісару па пытаннях абароны аб узмацненні ваеннай прысутнасці Расіі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЦіханоўская — спецпрадстаўніку ЕС: Беларускі рэжым ведае ўмовы зняцця санкцый (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь завяршыла 2025 год на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі прамвытворчасці, у 2024-м была на трэцімМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская і генсакратар ПА НАТО дамовіліся правесці сумесныя мерапрыемствы па Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПа выніках 2025 года Беларусь заняла апошняе месца ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


