У Вільнюскім аэрапорце зноў прыпынена паветранае спалучэнне

20 лістапада, Позірк. Часовая забарона паветранага спалучэння над Вільнюскім аэрапортам уведзеная а 18:38 паводле мясцовага часу (19:38 паводле мінскага) 20 лістапада, паведаміў партал Delfi са спасылкай на Нацыянальны цэнтр кіравання крызісамі.
Адзначаецца, што, паводле папярэдняй інфармацыі, рашэнне прынятае на аснове навігацыйнай пазнакі, характэрнай для метэазондаў.
Гэта першае паведамленне аб абмежаванні паветранага спалучэння над аэрапортам Вільнюса пасля адкрыцця ў ноч на 20 лістапада Літвой двух кантрольна-прапускных пунктаў на мяжы з Беларуссю, падставай да закрыцця якіх на тры тыдні паслужыў масавы залёт метэазондаў з беларускімі тытунёвымі вырабамі на літоўскую тэрыторыю.
18 лістапада прэм’ер-міністр Літвы Інга Ругінене адзначыла, што апошнім часам маштаб выкарыстання паветраных шароў з кантрабанднымі цыгарэтамі знізіўся. Яна не звязвала гэта са зменай умоў надвор’я.
Палітык заявіла, што адкрыццё мяжы дазволіць вярнуцца ў Літву фурам з літоўскай рэгістрацыяй, падкрэсліўшы пры гэтым права Вільнюса “зусім не адкрываць памежныя пункты або ў любы момант зноў іх закрыць, калі яны будуць адкрытыя“.

- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку суседнія краіны ЕС спынілі ў 4,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за студзень з лютымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па падаражэнні долара ў сакавіку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


