Лукашэнка змяніў шэраг рэктараў ВНУ, кіраўнікоў райвыканкамаў, гендырэктара МТЗ

20 лістапада, Позірк. Прызначэнні на кіроўныя пасады ў некаторых ВНУ, мясцовых органах улады і адным прадпрыемстве зрабіў 20 лістапада Аляксандр Лукашэнка.
Паводле інфармацыі прэс-службы палітыка, рэктарам Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта стаў Сяргей Каспяровіч. Раней ён узначальваў Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт.
Пасаду рэктара Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова заняў Юрый Машын (раней — першы прарэктар Беларуска-Расійскага ўніверсітэта).
Генеральным дырэктарам Мінскага трактарнага завода прызначаны Тарас Мурог (у 2020 годзе займаў пасаду першага намесніка гендырэктара прадпрыемства, пасля — кіраўніка “БМК Холдынг”).
Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ) узначаліў Дзяніс Каржыцкі, які дагэтуль быў першым намеснікам старшыні ДКНТ.
Старшынёй Краснапольскага раёна стаў Аляксандр Яфімчыкаў, Асіповіцкага — Геворг Мелканян, Хоцімскага — Аляксандр Дзівакоў (усе ў Магілёўскай вобласці); Ушацкага — Сяргей Шамовіч, Шумілінскага — Мікалай Будневіч (усе ў Віцебскай вобласці); Валожынскага — Віталь Бычкоўскі (у Мінскай вобласці).
Акрамя таго, Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне Наталлі Васілеўскай на пасаду першага намесніка кіраўніка Мінстэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ), Алега Дзікуна — на пасаду намесніка міністра МАРГ.
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па падаражэнні долара ў сакавіку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаНа фоне спробаў ЗША падштурхнуць Вільнюс да перамоваў з Мінскам на літоўска-беларускай мяжы расце міграцыйны ціскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрасоб па крэдытах вырасла за год на 11,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 10,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



