Кабанчук: З 50-тысячнай беларускай арміі, якая не хоча ісці супраць Украіны, расіяне могуць зрабіць 200-тысячную і прымусіць ваяваць
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 16 лістапада 2025 года ў 15:00
15 лістапада, Позірк. Пра небяспеку тактыкі не раздражняць Аляксандра Лукашенку дзеля захавання спакою на беларуска-ўкраінскай мяжы папярэдзіў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы, былы намеснік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук.
Сваю пазіцыю ён выказаў на дыялогавай панэлі “Погляд з сярэдзіны: роля беларускага рэжыму ў падрыве рэгіянальнай бяспекі”, якая была арганізаваная на ІV Форуме Астрожскіх (11-15 лістапада, Львоў, Кіеў).
“Я лічу, што гэта хібная тэза — лічыць, што Украіна не займае праактыўную пазіцыю на беларускім накірунку, таму што яна баіцца раззлаваць “дзеда” (71-гадовага Лукашэнку. — “Позірк”.) і паспрыяць актывізацыі збройных сіл Беларусі”, — сказаў Кабанчук.
“Пра якія збройныя сілы можна казаць? — працягнуў ен. — З адкрытых крыніц вядома, што беларуская армія налічвае 50 тыс. чалавек. З іх умоўна можна лічыць баяздольнымі палову. Межы Беларусі з краінамі НАТО і Украінай складаюць 2.300 км. Сілаў беларускага дыктатара не хопіць, каб прыкрыць мяжу. Пра якую боязь [пагрозы ад] беларускага дыктатара можна казаць, калі на пакроўскім накірунку ўкраінская армія стрымлівае 100-тысячную групоўку расійскіх войскаў?”
На думку прадстаўніка АПК, у Лукашэнкі няма вайсковай суб’ектнасці. Калі будзе актывізаваны паўночны фронт і ці будзе ён ўвогуле актывізаваны, вырашыць толькі прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, лічыць выступоўца.
Кабанчук перакананы, што зараз Украіна і беларускія дэмсілы проста губляюць час: “Замест таго, каб разбудоўваць новыя праекты, у тым ліку па прадухіленні ўцягвання Беларусі ў вайну, па стрымліванні Лукашэнкі, мы робім выгляд, што не злуем “дзеда” і захоўваем статус-кво”.
“Паўночны фронт можа адкрыцца ў найбольш неспрыяльны момант, калі саспее сітуацыя з пункту гледжання Пуціна і Лукашэнкі, калі 50-тысячную армію Беларусі, якая не хоча ваяваць з Украінай, расіяне паступова ператвораць у 200 тысячную. Памылка думаць, што можна дамовіцца з дыктатарам і ягоным атачэннем. Суб’ект дамоўленасцяў проста знікне. У моманце эскалацыі Лукашэнка са сваёй сям’ёй проста пакіне краіну. Беларуская армія будзе пад кантролем спецслужбаў РФ”, — лічыць Кабанчук.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка



