Дыскусія пра будучыню Беларусі адбудзецца 19 лістапада ў Лондане, выступіць Ціханоўская

15 лістапада, Позірк. Дыскусія “Будучыня Беларусі ў мірнай Еўропе” адбудзецца 19 лістапада ў лонданскім Доме Еўропы — офісе дэлегацыі Еўрапейскага саюза ў Вялікабрытаніі, вынікае з паведамлення прадстаўніцтва ЕС.
Спікер — Святлана Ціханоўская, якая ў анонсе названая “лідарам беларускага дэмакратычнага руху, што знаходзіцца ў выгнанні”.
Арганізатарамі дыскусіі выступаюць прадстаўніцтва ЕС у Вялікабрытаніі і Centre for European Reform — брытанскі аналітычны цэнтр, які спецыялізуецца на еўрапейскай палітыцы.
13 лістапада ў Лондане Ціханоўскай была ўручаная Прэмія Магніцкага ў галіне правоў чалавека, прысуджаная ў намінацыі “Выбітны апазіцыйны палітык” (муж дэмлідара Сяргей Ціханоўскі, які падзяліў з ёй узнагароду, на цырымонію не трапіў праз адсутнасць брытанскай візы).
Прэмія заснаваная ў 2015 годзе кіраўніком інвестыцыйнага фонду Hermitage, брытанскім бізнесменам Білам Браўдэрам у гонар расійскага юрыста Сяргея Магніцкага, які памёр у маскоўскім СІЗА “Матроская цішыня” ў 2009-м ва ўзросце 37 гадоў. Магніцкі быў арыштаваны пасля выкрыцця ім маштабных крадзяжоў бюджэтных сродкаў чыноўнікамі і супрацоўнікамі сілавых структур РФ.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка



