СК і МУС атрымалі права прыпыняць банкаўскія аперацыі пры падазрэнні ў продажы наркотыкаў
13 лістапада, Позірк. Права прыпыняць звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў расходныя банкаўскія аперацыі на тэрмін да 10 сутак прадастаўлена Следчаму камітэту і Міністэрству ўнутраных спраў пры паступленні адпаведнай інфармацыі. Указ аб гэтым падпісаў 13 лістапада Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Адзначаецца, што дакумент прадугледжвае карэкціроўку ўказа № 269 ад 29 жніўня 2023 года “Аб мерах па супрацьдзеянні несанкцыянаваным плацежным аперацыям“, ён накіраваны на “павышэнне эфектыўнасці процідзеяння незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў“.
Згодна з новым указам, Нацыянальны банк арганізуе інфармацыйнае ўзаемадзеянне паміж сілавымі органамі і пастаўшчыкамі плацежных паслуг па абмене інфармацыяй аб плацежных аперацыях, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў.
Апрацоўка і перадача інфармацыі аб такіх аперацыях ажыццяўляецца з дапамогай аўтаматызаванай сістэмы апрацоўкі інцыдэнтаў Нацыянальнага банка.
За першыя шэсць месяцаў 2025 года колькасць асуджаных паводле “антынаркатычных“ артыкулаў Крымінальнага кодэкса (327–332) павялічылася на 2,9% у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года, вынікае са статыстычных звестак на сайце Вярхоўнага суда.
У студзені — чэрвені за здзяйсненне злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, асуджана 1.092 чалавекі, за першую палову 2024-га — 1.061.
З гэтай колькасці паводле арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў) асуджана 1.005 чалавек, або 92% (за той жа леташні перыяд — 1.011, або 95,3%).
Паводле першай часткі згаданага артыкула вінаватымі прызнана 645 асоб (64,2% асуджаных паводле арт. 328). З іх да абмежавання волі прысуджана 442, пазбаўлення волі — 79, арышту — 34, штрафу — 3.
Іншыя меры крымінальнай адказнасці (адтэрміноўка выканання пакарання, умоўнае непрымяненне пакарання, асуджэнне без прызначэння пакарання альбо вызваленне па прыгаворы ад адбыцця пакарання) ужытыя ў дачыненні да 87 чалавек.
Колькасць непаўналетніх, асуджаных за “незаконны абарот наркотыкаў без мэты збыту” ў гадавым вымярэнні павялічылася ў 3,3 раза (13 за першую палову 2025 года супраць 4 за той жа перыяд 2024-га). Да абмежавання волі прысуджана 7, арышту — 2; адтэрміноўку выканання пакарання атрымалі трое, умоўнае прымяненне пакарання — адзін.
Паводле ч. 2–5 арт.328 у першым паўгоддзі 2025-га асуджана 360 асоб (35,8% прызнаных вінаватымі паводле гэтага крымінальнага артыкула). Пераважная большасць — 345 — пазбаўлена волі. Астатнія 15 асоб прысуджаныя да абмежавання волі (сем — у папраўчай установе адкрытага тыпу).
За “незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыт” асуджана 27 непаўналетніх (пазбаўленне волі — 26, абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — 1).

- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за апошнія два гады польскі кірунак не прыярытэтны для мігрантаў, якія імкнуцца трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПасля змены начальніка ў наваполацкай калоніі “крыху зменшылася прымяненне фізічнага гвалту” — расследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЦэнтр вывучэння дзікай прыроды ствараецца ў Белавежскай пушчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

