Эйсмант заявіла, што Беларусь гатовая весці перамовы аб “нармалізацыі стасункаў”, але “справа ў суседзях“

11 лістапада, Позірк. Мінск адкрыты і гатовы весці перамовы з любой краінай “аб нармалізацыі стасункаў і аб урэгуляванні складаных сітуацый“, справа “ў нашых суседзях“. Пра гэта заявіла РІА “Новости“ (РФ) прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант, адказваючы на пытанне пра мэтазгоднасць арганізацыі перамоваў аб аднаўленні працы закрытых цяпер пераходаў на мяжы Беларусі не толькі з Літвой, але і з Польшчай і Латвіяй.
Закранаючы будучыя перамовы з Літвой аб нармалізацыі сітуацыі на мяжы і аднаўленні паўнавартаснай працы прапускных пунктаў на агульнай мяжы, яна адзначыла, што “і фармат, і іх змест вызначаюць два бакі“. “Думаю, вызначацца. Мы гатовыя да ўсяго”, — сказала Эйсмант.
11 лістапада Лукашэнка даручыў міністру замежных спраў Максіму Рыжанкову арганізаваць перамовы па пытаннях “нармалізацыі сітуацыі і аднаўлення паўнавартаснага функцыянавання пунктаў пропуску“ на беларуска-літоўскай мяжы.
Перамовы беларускі бок мае намер правесці з “літоўскімі ўпаўнаважанымі асобамі, адказнымі за гэты кірунак”, іх каардынацыя даручана дзяржсакратару Савета бяспекі Аляксандру Вальфовічу.
У канцы мінулага месяца Літва сутыкнулася з неаднаразовым масавым прылётам з Беларусі паветраных шароў і метэазондаў, якія выкарыстоўваюць кантрабандысты для перакідання цыгарэт. З-за аэрастатаў даводзілася прыпыняць працу аэрапорта ў Вільнюсе, што цягнула за сабой затрымку і скасаванне рэйсаў. Рэагуючы на гэта, улады Літвы некалькі разоў часова закрывалі пункты пропуску, а 29 кастрычніка ўрад вырашыў закрыць іх на больш працяглы тэрмін — да 24:00 30 лістапада (1:00 1 снежня па мінскім часе) з магчымасцю падаўжэння.
У адказ урад Беларусі 31 кастрычніка прыняў пастанову № 599 “Аб прымяненні спецыяльнай абмежавальнай меры”, якой забараніў зарэгістраваным у Літве грузавым аўтамабілям, цягачам, прычэпам і паўпрычэпам праязджаць праз усе пункты пропуску, за выключэннем літоўскіх.
Праз узмацненне жорсткасці правілаў перасячэння мяжы ў Беларусі затрымалася больш за 1.100 літоўскіх фур. Улады ў Вільнюсе некалькі разоў спрабавалі пераканаць рэжым Лукашэнкі дазволіць грузавікам вярнуцца на літоўскую тэрыторыю. Аднак Минск да сённяшняга дня праз МЗС і Дзяржаўны мытны камітэт заяўляў, што спачатку Літва павінна адкрыць памежныя пераходы, а затым Беларусь дазволіць трафік літоўскіх фур па сваёй тэрыторыі.
10 лістапада паведамлялася, што “гібрыдныя пагрозы“ з боку рэжыму Лукашэнкі міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс абмеркаваў у Вашынгтоне з дзяржсакратаром ЗША Марка Рубіа і Джонам Коўлам — намеснікам спецпасланніка прэзідэнта ЗША па Украіне, намінаваным Дональдам Трампам на пасаду свайго спецыяльнага пасланніка па Беларусі.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДаследаванне: Палова ўкраінцаў негатыўна ставяцца да беларусаў, больш за траціну — станоўча (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь на другім месцы ў ЕАЭС па падаражэнні прампрадукцыі з пачатку годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь зноў заняла другое месца ў ЕАЭС па кошту бензінуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапасы новых і патрыманых легкавых аўто на складах павялічыліся за год у 1,7 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



