Пад амерыканскімі санкцыямі амаль сто беларускіх юрыдычных асоб ды сотні фізічных — Латушка

10 лістапада, Позірк. Зняцце амерыканскіх санкцый з трох дзяржаўна-прыватных самалётаў Аляксандра Лукашэнкі і кампаніі “Белавія” — асобны прыклад, а не істотнае паслабленне санкцыйнага ціску, такое меркаванне выказаў намеснік кіраўніуцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка.
У заяве, апублікаванай 10 лістапада ў тэлеграм-канале АПК, адзначана, што пад амерыканскімі санкцыямі знаходзіцца амаль сто беларускіх юрыдычных асоб і сотні фізічных асоб, прадпрыемствы з ключавых для рэжыму Лукашэнкі галін, “сістэмаўтваральныя гіганты”. Там жа пералічваюцца гэтыя галіны і прадпрыемствы.
“Гэта не проста кампаніі, гэта аснова экспартных даходаў і валютнай ліквіднасці краіны, — падкрэсліў Латушка. — Іх прысутнасць пад санкцыямі азначае, што ЗША захоўваюць магутны інструмент ціску, больш значны, чым абмежаванні на дзяржаўна-прыватныя самалёты дыктатара і нацыянальнага авіяперавозчыка”.
Такім чынам, адзначыў ён, “у распараджэнні ЗША застаецца цэлы комплекс магутных рычагоў ціску на Лукашэнку”. Для АПК, паводле слоў палітыка, важна (“і мы адстойваем гэту пазіцыю”), каб гэтыя інструменты “прымяняліся паслядоўна і стратэгічна, каб амерыканскі санкцыйны “дамоклаў меч” заставаўся над рэжымам да тае пары, пакуль Лукашэнка не выканае ключавыя ўмовы для іх зняцця — у тым ліку тыя, якія дэмакратычныя сілы ўжо перадалі амерыканскім партнёрам”.
“Гаворка ідзе пра безумоўнае вызваленне ўсіх палітвязняў, як гэта патрабуе прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, пра поўнае спыненне палітычных рэпрэсій, пра дэкрыміналізацыю грамадска-палітычнага жыцця ў Беларусі і спыненне экстэрытарыяльнага пераследу беларусаў за мяжой”, — гаворыцца ў заяве.
У дакуменце таксама падкрэсліваецца, што “залатая санкцыйная акцыя” — то бок “самыя адчувальныя для рэжыму меры ціску” — знаходзіцца “ў руках ЕС”.
“Пакуль рэжым не зменіць унутраную рэпрэсіўную палітыку — не спыніць палітычны гвалт і не пачне рэальны дыялог з грамадствам — Лукашэнка не павінен разлічваць на зняцце еўрапейскіх санкцый — пра гэта мы гаворым нашым еўрапейскім партнёрам”, — адзначана ў заяве.
Падкрэсленая важнасць таго, каб “ЕС прытрымліваўся прынцыповай пазіцыі ў пытанні зняцця санкцый”. У дачыненні да рэжыму Лукашэнкі прапанавана “прымяняць стратэгію двух сіл і накірункаў: выкарыстоўваць санкцыі ЗША з мэтай вызвалення ўсіх палітзняволеных і спынення рэпрэсій; санкцыі ЕС — з мэтай прымушэння рэжыму да сістэмных зменаў ва ўнутранай і знешняй палітыцы”.
Кіраўнік НАУ адзначыў, што вітае “рашэнне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа намінаваць Джона Коўла на пасаду спецыяльнага пасланніка ЗША па Беларусі”. Палітык спадзяецца, што “ЗША, выкарыстоўваючы сваё глабальнае лідарства і рычагі санкцыйнага ціску, змогуць дапамагчы ў вызваленні ўсіх палітвязняў у Беларусі без выключэння, будуць садзейнічаць беларускім дэмакратычным сілам у вырашэнні глыбокага ўнутранага палітычнага крызісу ў краіне”.
Пра тое, што Міністэрства фінансаў ЗША зняло санкцыі ў дачыненні да нацыянальнай авіякампаніі “Белавія” стала вядома 4 лістапада, пра намінаванне Джона Коўла — 9 лістапада.

- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Джон Коўл — не наіўны, ён цудоўна разумее, хто такі Лукашэнка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаДоля продажу беларускіх тавараў на ўнутраным рынку знізілася да 55%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 10 лістапада — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь шосты месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх карт перавысіла 20 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


