Пяцёра беларусаў і шасцёра расіян пацярпела ў выніку ДТЗ з аўтобусам у Тайландзе
8 лістапада, Позірк. Пяцёра беларусаў і шасцёра расіян пацярпела ў дарожна-транспартным здарэнні з аўтобусам на тэрыторыі гатэля ў раёне нацыянальнага парка Сай Ёк у Тайландзе, паведаміла 8 лістапада агенцтва ТАСС са спасылкай на загадчыка консульскага аддзела амбасады РФ Іллю Ільіна.
Да ўдакладнення гэтае расійскае медыя, спасылаючыся на турыстычную паліцыю Тайланда, заяўляла, што ў выніку аварыі ў тайскай правінцыі Канчанабуры пацярпела 11 грамадзян Расіі. Было заяўлена, што пацярпелыя дастаўленыя ў мясцовую бальніцу, “некаторым з іх спатрэбілася шпіталізацыя ў сувязі з атрыманнем цяжкіх траўмаў”.
Амбасада Беларусі ў В’етнаме, якая адказвае за прадстаўленне інтарэсаў Мінска ў Тайландзе, а таксама прэс-служба Міністэрства замежных спраў сітуацыю пакуль не каментавалі.

- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года больш за ўсё падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка


