Зяленскі: Пачатак поўнамаштабнай вайны прыляцеў да нас з тэрыторыі Беларусі, ніхто гэта забываць не будзе

7 лістапада, Позірк. Перамовы аб спыненні вайны не могуць весціся на тэрыторыі Расіі і Беларусі. Пра гэта зноў заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, адказваючы на пытанні СМІ 7 лістапада пасля пасяджэння стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага.
“Калі ёсць вынік — любы фармат [перамоў]. Акрамя [тэрыторыі] Расіі і Беларусі, бо яны хаўруснікі ў гэтай вайне супраць нас. Паколькі вайна пачалася — і Лукашэнку трэба [пра гэта] не забываць, ён цяпер стаў нешта вельмі гаваркім у медыя і паказвае, які ён добры да нашага народа. Нам ягоная дабрыня а чацвёртай раніцы з ракетамі, якая прыйшла, нам яна не патрэбная”, — падкрэсліў Зяленскі.
“І калі ён думае, што сваімі словамі ён так трошачкі загаворыць нашу памяць, мы маладыя людзі, усё вельмі добра памятаем, і ён усё роўна будзе плаціць за тое, што ён зрабіў. А менавіта дапусціў наступ са сваёй тэрыторыі. Пачатак поўнамаштабнай вайны прыляцеў да нас з тэрыторыі Беларусі, ніхто гэта забываць не будзе“, — заявіў украінскі лідар.
“Таму, — вярнуўся ён да тэмы перамоваў, — мы і сказалі, што выключэнне, безумоўна — гэта тэрыторыя Расеі і Беларусі“.
28 кастрычніка Зяленскі паведаміў, што Украіна гатовая весці перамовы аб міры дзе заўгодна, “толькі не ў Расіі і ўжо дакладна не ў Беларусі“.
А 4 гадзіне ранку 24 лютага 2022 года Расія развязала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, у якой Мінск падтрымаў Крэмль. Нягледзячы на тое, што беларуская тэрыторыя і інфраструктура выкарыстоўваліся для нападу, некалькі раўндаў перамоваў паміж Масквой і Кіевам на пачатку вайны прайшлі менавіта ў Беларусі.
Пазней прадстаўнікі рэжыму ў Мінску неаднаразова заяўлялі, што Беларусь павінна быць прадстаўленая на мірных перамовах паміж РФ і Украінай, хоць беларускія ўлады ўсе гэтыя гады актыўна дапамагаюць расійскім ваенна-прамысловым комплексе прадукцыяй сваіх прадпрыемстваў.
27 траўня Зяленскі назваў немагчымым правядзенне перамоваў з Расіяй у Беларусі.

- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская заявіла еўракамісару па пытаннях абароны аб узмацненні ваеннай прысутнасці Расіі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЦіханоўская — спецпрадстаўніку ЕС: Беларускі рэжым ведае ўмовы зняцця санкцый (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь завяршыла 2025 год на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі прамвытворчасці, у 2024-м была на трэцімМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская і генсакратар ПА НАТО дамовіліся правесці сумесныя мерапрыемствы па Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПа выніках 2025 года Беларусь заняла апошняе месца ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

