Пажар на нафтаперапрацоўчым прадпрыемстве “Нафтан” ліквідаваны

6 лістапада, Позірк. Пажар на тэхналагічнай устаноўцы, размешчанай на тэрыторыі нафтаперапрацоўчага прадпрыемства “Нафтан” (Наваполацк, Віцебская вобласць) ліквідаваны, паведаміла раніцай 6 лістапада прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
За дзве гадзіны да гэтага ведамства заявіла, што на 20-метровай адзнацы тэхналагічнай устаноўкі адбылося загаранне дызельнага паліва. Да тушэння прыцягнулі больш за 70 работнікаў МНС і 17 адзінак тэхнікі. Пажар быў лакалізаваны.
Паводле новай інфармацыі, разам з тэхнічным персаналам прадпрыемства “была арганізаваная падача ў зону аварыі інэртных газаў для развядзення гаручых рэчываў і матэрыялаў”. “На астуджэнне аварыйнай і побач размешчаных установак падаваліся 12 лафетных ствалоў”, — гаворыцца ў паведамленні.
У выніку пажару ніхто не пацярпеў. Спецыялісты высвятляюць абставіны здарэння.
Летась у чэрвені на “Нафтане” адбыўся пажар у блоку абаротнага водазабеспячэння ў градзірні. У выніку здарэння работнік спецыялізаванага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 3 Наваполацка атрымаў апёкі.
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа гады кіравання Лукашэнкі колькасць збожжаўборачных камбайнаў і трактароў у аграсектары зменшылася ўтрая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- У першую пяцідзёнку сакавіка актыўнасць нелегальных мігрантаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, фіксавалася толькі ля мяжы з ЛатвіяйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДваім грамадзянам Беларусі ў лютым прадастаўлены статус уцекача ў Літве (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве апусцілася ніжэй за 50 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



