За месяц працэнтныя стаўкі па крэдытах нязначна знізіліся — даныя Нацбанка (падрабязна)
6 лістапада, Позірк. Сярэднія стаўкі па крэдытах банкаў (тут і далей у нацыянальнай валюце, без уліку міжбанкаўскіх крэдытаў) за месяц знізіліся на 0,02 працэнтнага пункта (з 11,15% у жніўні да 11,13% у верасні), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага банка.
У студзені 2025 года сярэдняя стаўка складала 10,36%, у лютым — 10,66%, сакавіку — 10,75%, красавіку — 10,79%, траўні — 10,88%, чэрвені — 10,96%, ліпені і жніўні — 11,15%.
Такім чынам, ад пачатку года сярэдняя стаўка вырасла на 0,77 п.п.
У студзені 2024-га яна складала 9,63%, у лютым — 9,71%, сакавіку — 9,79%, красавіку — 9,83%, траўні — 9,88%, чэрвені — 9,92%, ліпені — 9,99%, жніўні — 10,11%, верасні — 10,18%, кастрычніку — 10,28%, лістападзе — 10,33%, снежні — 10,01%. Рост за год — 0,38 п.п.
Для юрыдычных асоб у верасні стаўка знізілася на 0,1 п.п. (з 9,99% да 9,89%); для фізічных асоб — падвысілася на 0,02 п.п. (з 11,95% да 11,97%).
Сярэднія працэнтныя стаўкі па новых крэдытах банкаў выраслі на 0,07 п.п. (з 11,3% да 11,37%): для юрыдычных асоб — на 0,07 п.п. (з 11,34% да 11,41%), для фізічных асоб павялічыліся на 0,04 п.п. (з 10,93% да 10,97%).
Стаўкі аднадзённага міжбанкаўскага рынку сталі менш на 0,12 п.п. (з 4,24% да 4,12%), стаўкі па абавязацельствах банкаў — на 0,12 п.п. (з 6,54% да 6,42%).
Па ўсіх тэрміновых банкаўскіх укладах сярэднія працэнтныя стаўкі знізіліся на 0,1 п.п. (з 10,85% да 10,75%), па новых банкаўскіх укладах — на 0,49 п.п. (з 6,92% да 6,43%).
У студзені — верасні 2025 года банкі, што працуюць у Беларусі, выдалі арганізацыям крэдытаў на 147 млрд 578 млн рублёў — на 10,3% больш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (133 млрд 780,6 млн), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз дадзеных рэгулятара.
На дзяржаўны сектар эканомікі прыпала 26,6% выдадзеных крэдытных сродкаў, на прыватны — 73,4%.
Дзяржсектар за гэты час пракрэдытаваны на 44 млрд 380,7 млн рублёў (40 млрд 812,6 млн; +8,7%), недзяржаўны атрымаў 103 млрд 197,3 млн (92 млрд 968 млн; +11%).
Нацыянальны банк змяніў пералік фінансавых інструментаў, паводле якіх вызначаюцца значэнні разліковых велічынь стандартнай рызыкі (РВСР).
РВСР для новых інвестыцыйных крэдытаў, прадастаўленых юрыдычным асобам (за выключэннем ільготных), вызначаныя на ўзроўні 12% (тут і далей — гадавых), для новых крэдытаў, прадастаўленых юрыдычным асобам (за выключэннем ільготных, інвестыцыйных) — 13,13%.
Яшчэ два індыкатары засталіся на ўзроўні, вызначаным у чэрвені: па новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладах (дэпазітах) фізічных асоб у рублях з тэрмінам вяртання больш за год — 15,64%, для новых крэдытаў, прадастаўленых фізічным асобам (за выключэннем ільготных), — 19,1%.
Рэгулятар 25 чэрвеня падвысіў стаўку рэфінансавання з 9,5% да 9,75% гадавых. Гэтае рашэнне старшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC Анатоль Харытончык назваў “эканамічна абгрунтаваным, але моцна запозненым захадам”.
На яго думку, рашэнне Нацбанка “адпавядае існай сітуацыі ў эканоміцы, у прыватнасці, яе перагрэву, інфляцыйнаму ціску”, але яно “павінна было прымацца яшчэ ў другой палове 2023 года”.
Эксперт звярнуў увагу на нязначнасць змены стаўкі, адзначыўшы, што такое падвышэнне “носіць абсалютна сімвалічны характар”, бо з улікам інфляцыі стаўка ў рэальным выражэнні “нават знізілася”.
Банкі за дзевяць месяцаў павялічылі аб'ём крэдытавання эканомікі на 14% — Галоўчанка

- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць па крэдытах арганізацый горназдабыўной прамысловасці вырасла за год у 6,4 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах за апошні год вырасла на 19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4–5 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваФонд МАМ выдзеліў Беларусі 300 тыс. долараў для супрацьдзеяння нелегальнай міграцыі — Дзяржпагранкамітэт (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


