Намеснік кіраўніка МЗС абмеркаваў супрацу з рэгіянальным офісам федэрацыі Чырвонага крыжа, якая прыпыніла членства беларускай арганізацыі

5 лістапада, Позірк. Пазіцыю Мінска “ў дачыненні да працэсаў унутры” Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (ЧКіЧП), звязаных з наяўнай геапалітычнай сітуацыяй”, данёс да дырэктара Еўрапейскага рэгіянальнага офіса Міжнароднай федэрацыі таварыстваў ЧКіЧП Біргітэ Бішоф Эбесэн намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Сакрэта.
Паводле інфармацыі прэс-службы знешнепалітычнага ведамства, сустрэча адбылася 4 лістапада ў Жэневе. Разам з тым сутнасць пазіцыі міністэрства не канкрэтызуе.
Сцвярджаецца, што суразмоўцы “пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць ва ўмацаванні супрацы ў святле сур’ёзных рэгіянальных і глабальных выклікаў і важнасць удзелу ўсіх зацікаўленых партнёраў у аказанні падтрымкі асобам, закранутым канфліктнымі сітуацыямі”.
Адметна, што Міжнародная федэрацыя таварыстваў ЧКіЧП прыпыніла з 1 снежня 2023 года членства Беларускага Чырвонага Крыжа (БЧК) у арганізацыі, бо ў Мінску не выканалі выстаўленае 3 кастрычніка таго ж года патрабаванне вызваліць ад пасады генеральнага сакратара БЧК Дзмітрыя Шаўцова.
Прэтэнзіі ўзніклі праз яго візіты ў акупаваныя Расіяй украінскія гарады Луганск і Данецк, выкарыстанне сімволікі расійскіх акупантаў, заявы пра перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей.


- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4–5 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваФонд МАМ выдзеліў Беларусі 300 тыс. долараў для супрацьдзеяння нелегальнай міграцыі — Дзяржпагранкамітэт (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка

