Палата прадстаўнікоў у двух чытаннях прыняла законапраект, які ратыфікуе пагадненне з Пакістанам аб рэадмісіі

5 лістапада, Позірк. У двух чытаннях дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (ПП НС) прынялі праект закона “Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і урадам Ісламскай Рэспублікі Пакістан аб рэадмісіі”, паведамляе прэс-служба ніжняй палаты парламента.
Пагадненне падпісана “ў мэтах вызначэння парадку перадачы, прыняцця і вяртання асоб, якія знаходзяцца на тэрыторыі дзяржаў у парушэнне парадку ўезду, выезду, знаходжання і пражывання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства”, гаворыцца ў паведамленні.
Гэта азначае, што прадугледжваецца абавязацельства Беларусі і Пакістана па запыце іншага боку прымаць уласных грамадзян, якія “заехалі або знаходзяцца на тэрыторыі дзяржавы запытваючага боку з парушэннем заканадаўства гэтай дзяржавы па пытаннях уезду, выезду і знаходжання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства”.
Пагадненне аб рэадмісіі падпісана ў красавіку бягучага года па выніках перамоў Аляксандра Лукашэнкі і прэм’ер-міністра Пакістана Шахбаза Шарыфа ў Мінску.
11 красавіка Лукашэнка па выніках сустрэчы ў Мінску з Шарыфам заявіў, што краіны дамовіліся выпрацаваць механізм прыезду ў Беларусь пакістанскіх працоўных мігрантаў. Паводле яго слоў, Беларусь гатова прыняць 100–150 тыс. спецыялістаў.
Гэтыя планы выклікалі неадназначную рэакцыю ў грамадстве, якая, у сваю чаргу, выклікала раздражненне ў беларускіх уладаў.
“Зацікаўленыя” хочуць “узбурыць беларускае грамадства” праблемай мігрантаў, у прыватнасці, тэмай прыезду ў Беларусь работнікаў з Пакістана, заявіў Лукашэнка 25 красавіка на нарадзе аб развіцці раёнаў Гомельскай вобласці, пацярпелых у выніку выбуху на Чарнобыльскай АЭС.
Міністэрства ўнутраных спраў адрапартавала аб выяўленні “актыўных правакатараў, якія наўмысна спрабавалі нагнятаць абстаноўку ў краіне і маніпуляваць грамадскай думкай“, распаўсюджваючы інфармацыю аб уездзе ў Беларусь 150 тыс. грамадзян Пакістана.
Звязаны з сілавікамі тэлеграм-канал апублікаваў відэазапіс з затрыманымі за каментарыі і ролікі ў “ЦікТоку“ 18-гадовым хлопцам і 20-гадовай дзяўчынай. Маладыя людзі выбачаліся на камеру за “распаўсюд фэйкаў“ і “гнеўныя каментарыі на адрас жыхароў цудоўнай краіны Пакістана”.
14 жніўня Лукашэнка ў віншаванні Шарыфу з Днём незалежнасці нагадаў яму пра “накіраванне пакістанскіх кваліфікаваных спецыялістаў для працы ў Беларусь“.
Паводле звестак Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі, за апошні год колькасць працоўных мігрантаў у краіне вырасла ў 1,5 раза, больш за палову з іх (54%) — грамадзяне Туркменістана і Узбекістана.
26 лістапада 2024 года падчас візіту Лукашэнкі ў Пакістан было падпісана 15 пагадненняў рознага ўзроўню, уключаючы дарожную карту “развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва“, дамову аб выдачы і інш.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская заявіла еўракамісару па пытаннях абароны аб узмацненні ваеннай прысутнасці Расіі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЦіханоўская — спецпрадстаўніку ЕС: Беларускі рэжым ведае ўмовы зняцця санкцый (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь завяршыла 2025 год на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі прамвытворчасці, у 2024-м была на трэцімМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская і генсакратар ПА НАТО дамовіліся правесці сумесныя мерапрыемствы па Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПа выніках 2025 года Беларусь заняла апошняе месца ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


