Золатавалютныя рэзервы Беларусі дасягнулі рэкордных 13,7 млрд долараў

5 лістапада, Позірк. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 лістапада 2025 года склалі 13 млрд 725 млн долараў у эквіваленце, што з’яўляецца новым рэкордам, сведчаць папярэднія звесткі Нацыянальнага банка.
За верасень золатавалютныя рэзервы (ЗВР) выраслі на 441,1 млн долараў (+3,32%).
Манетарнае золата ў структуры ЗВР складае 6 млрд 944,5 млн долараў (+315,3 млн за месяц; +4,76%), Спецыяльныя правы запазычання — 1 млрд 410,7 млн (+1 млн; +0,07%), рэзервовыя актывы ў замежнай валюце — 5 млрд 369,7 млн (+124,8 млн; +2,38%).
Рэзервовая пазіцыя ў Міжнародным валютным фондзе і іншыя актывы засталіся ранейшымі — 0,03 млн і 0,1 млн долараў адпаведна.
На 1 студзеня рэзервовыя актывы складалі 8 млрд 922,6 млн долараў. Такім чынам, за дзесяць месяцаў яны выраслі на 4 млрд 777,4 млн долараў (+53,54%).
Чыстыя замежныя актывы Нацыянальнага банка з пачатку 2025 года выраслі на 8,7% (з 32 млрд 673,6 млн рублёў на 1 студзеня да 35 млрд 526,6 млн на 1 верасня), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз звестак рэгулятара.
За 2024 год ЗВР павялічыліся на 795,2 млн долараў (+9,78%).

- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваДаследчыца Вольга Сямашка рыхтуе кнігу пра могілкі беларусаў ПадляшшаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 5 лістапада — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка


