МНС канстатуе рост колькасці пажараў і загінулых ад іх людзей у 2025 годзе

4 лістапада, Позірк. За мінулы перыяд 2025 года колькасць пажараў і загінулых ад іх людзей павялічылася ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам, заявіў на прэс-канферэнцыі 4 лістапада ў Мінску намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі нагляду і прафілактыкі Галоўнага ўпраўлення нагляду і прафілактыкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Жукоўскі.
Паводле яго слоў, у асноўным статыстыка па колькасці пажараў і загінулых вырасла за кошт здарэнняў у лютым і сакавіку 2025-га. Пры гэтым ён адзначыў, што летась у лютым быў зарэгістраваны гістарычны мінімум гібелі людзей ад пажараў: “За люты 2024 года пры пажарах загінула 34 чалавекі, хаця ў сярэднім за гэты зімовы месяц гіне 60–70 чалавек. Таму сёлета мы ідзём з невялікім ростам па гібелі людзей ад пажараў”.
Паводле даных МНС, ад пачатку года ў Беларусі адбылося 5.473 пажары (5.156 за адпаведны перыяд 2024 года), загінула 432 чалавекі, у тым ліку 4 дзіцяці (417 і 11).
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

- Грамадства, Эканоміка
 - Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства
 - Грамадства
 - ГрамадстваУ Беларусь пачалі "больш актыўна" прыязджаць паляўнічыя з ЕС — БТПРМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства
 - Палітыка, Эканоміка
 - Палітыка
 - Грамадства
 - Эканоміка
 - ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь зарабіла на ўязным паляўнічым турызме 11,6 млн рублёў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства
 - Грамадства
 - Эканоміка
 - Грамадства
 - ГрамадстваМНС канстатуе рост колькасці пажараў і загінулых ад іх людзей у 2025 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - ЭканомікаСтрахавыя кампаніі за 9 месяцаў 2025 года сабралі ўнёскаў на 8,9% больш, чым за аналагічны леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Палітыка, Эканоміка
 


