Мінск 23:08

Ва Узброеных сілах праходзяць аператыўныя зборы каманднага складу

Фота: ІА "Ваяр"

4 лістапада, Позірк. Аператыўныя зборы каманднага складу Узброеных сіл праходзяць 4 лістапада, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Мерапрыемства прысвечанае “накіраванасці падрыхтоўкі УС, парадку рашэння задач навучання службовых асоб органаў вайсковага кіравання і падрыхтоўкі войскаў (сіл) у 2025/2026 навучальным годзе”.

Зборы, як заяўлена, праводзяцца для выпрацоўкі ў армейскага каманднага складу “агульнага разумення паслядоўнасці і спосабаў навучання службовых асоб органаў вайсковага кіравання і войскаў (сіл) з улікам накіраванасці падрыхтоўкі Узброеных сіл у новым навучальным годзе”.

Да мерапрыемства прыцягнутыя “кіраўнікі органаў вайсковага кіравання, камандзіры і начальнікі штабоў злучэнняў і вайсковых часцей ды іншыя службовыя асобы”.

Зборы адкрыў міністр абароны Віктар Хрэнін.

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.

Падзяліцца: