Мінск 02:25

У Магілёве тралейбус збіў 12-гадовую школьніцу на пешаходным пераходзе

Відэа: УУС Магілёўскага аблвыканкама Стоп-кадр: "Позірк"

3 лістапада, Позірк. 12-гадовае дзіця пацярпела ў дарожна-транспартным здарэнні 3 лістапада ў Магілёве, паведамляе УУС мясцовага аблвыканкама.

ДТЗ здарылася ў 15:10 на скрыжаванні вуліц Першамайская і Грышына. “59-гадовы кіроўца тралейбуса, рухаючыся на забараняльны сігнал святлафора, здзейсніў наезд на 12-гадовую дзяўчынку, якая перасякала праезную частку па пешаходным пераходзе”, — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што школьніца з траўмамі дастаўлена ў бальніцу.

Праводзіцца праверка.

У студзені — ліпені 2025 года на дарогах Беларусі загінула 17 непаўналетніх, 253 дзіцяці атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, заявіла 22 жніўня прадстаўніца галоўнага ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС Вераніка Раманькова.

Пры гэтым з іх 11 былі пасажырамі, чацвёра — пешаходамі, двое — вадзіцелямі.

Паводле слоў прадстаўніцы ДАІ, 77% дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей “здзяйсняецца па віне дарослых”.

Пра тое, што з чэрвеня на дарогах Беларусі загінула восем дзяцей, паведаміла 21 жніўня старшы інспектар па асаблівых даручэннях галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Ганна Банадык.

У 2024 годзе ад знешніх прычын у краіне загінула 126 дзяцей — на 34% больш, чым у 2023-м (94), паведаміў у сакавіку намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення па наглядзе ў сацыяльнай сферы Генеральнай пракуратуры Павел Зайцаў.

Паводле яго слоў, асноўнымі прычынамі гібелі былі суіцыд, дарожна-транспартныя здарэнні, утапленні і пажары.

У Мінску пад аўтамабіль трапіла чатырохгадовае дзіця

21 кастрычніка, Позірк. Пра дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам чатырохгадовага дзіцяці паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Мінска. ДТЗ адбылося 21 кастрычніка а 18:00 на Партызанскім праспекце. Паводле папярэдняй інфармацыі, дзіця выбегла на праезную частку з-за прыпаркаваных аўтамабіляў, наезд на яго здзейсніў 33-гадовы кіроўца "Джылі". …

Падзяліцца: