Зяленскі: Размяшчэнне ў Беларусі комплексу “Арэшнік” небяспечнае для Еўропы
31 кастрычніка, Позірк. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што размяшчэнне ў Беларусі расійскага ракетнага комплексу “Арэшнік” уяўляе пагрозу для Еўропы, паведамляе “Еўрапейская праўда”.
“Яны маюць радыус дзеяння 5.000 км, і ёсць “мёртвая зона” каля 700 кіламетраў. Гэта значыць, еўрапейцам, асабліва ва Усходняй Еўропе, трэба звярнуць на гэта ўвагу, і нашым балтыйскім калегам, ды і ўсім. Трэба звярнуць увагу на гэтыя рызыкі”, — падкрэсліў ён.
На сумеснай з Аляксандрам Лукашэнкам прэс-канферэнцыі на Валааме (Карэлія, РФ) 1 жніўня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што беларускія і расійскія вайсковыя спецыялісты ўжо выбралі месца для дыслакацыі “Арэшніка”.
Паводле слоў палітыка, “цяпер ідзе праца па падрыхтоўцы гэтых пазіцый”: “Хутчэй за ўсё, да канца года мы гэтае пытанне закрыем”.
12–16 верасня прайшлі маштабныя беларуска-расійскія вучэнні “Захад-2025”, падчас якіх адпрацоўваліся “планаванне прымянення” ядзернай зброі і комплексу “Арэшнік”, а таксама супрацьпаветраная абарона, абарончыя баявыя дзеянні, падтрымка тактычнай авіяцыі і інш.
Паводле вынікаў пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, якое адбылося 6 снежня 2024 года, Масква і Мінск зацвердзілі агульную канцэпцыю бяспекі і падпісалі міждзяржаўную дамову аб гарантыях бяспекі. Лукашэнка пасля пасяджэння заявіў, што папрасіў Пуціна размясціць у Беларусі расійскія балістычныя ракеты сярэдняй далёкасці “Арэшнік”. Пуцін адзначыў, што гэты ракетны комплекс можна будзе размясціць на беларускай тэрыторыі ў другой палове 2025 года.
26 студзеня Лукашэнка заявіў журналістам, што “Арэшнік” будзе дастаўлены ў Беларусь “з дня на дзень”. Пры гэтым, кажучы пра тэрміны пастаўкі, ён адзначыў, што “гэта не гарыць”.
Паводле слоў Лукашэнкі, ён “пажартаваў”, калі раней заяўляў пра неабходнасць размясціць у Беларусі 10 такіх ракетных комплексаў. Пуцін зрабіў яму на гэты конт “заўвагу”, бо Расія не абяцала такую колькасць гэтага ўзбраення, дадаў аратар.
14 сакавіка, выступаючы ў Савеце Федэрацыі РФ, Лукашэнка між іншым заявіў, што Масква перадасць Беларусі некалькі ракетных комплексаў “Арэшнік” да канца года. Пускавыя ўстаноўкі да ракетнага комплексу, адзначыў ён, вырабляюць у Беларусі.
18 сакавіка гэтага года дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч заявіў, што ў краіне падрыхтаваныя пляцоўкі для размяшчэння “Арэшніка”.
Упершыню пра жаданне размясціць “Арэшнік” на тэрыторыі Беларусі Лукашэнка заявіў 28 лістапада 2024 года на палях саміту АДКБ у Астане (Казахстан).
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства


