Мытня спыніла вываз польскім кіроўцам 120 літраў паліва
30 кастрычніка, Позірк. 120 літраў аўтамабільнага паліва канфіскавана ў польскага кіроўцы, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Кіроўца аўтобуса “Неаплан” выязджаў з Беларусі праз пункт пропуску Брэст (з польскага боку Цярэспаль), адзначае ведамства. Пры аглядзе аўтобуса ў багажным аддзяленні была знойдзеная схованка — ёмістасць з палівам.
На грамадзяніна Польшчы складзены адміністрацыйны пратакол паводле ч. 2 арт. 15.1 КаАП (перамяшчэнне тавараў, якія падлягаюць мытнаму дэклараванню, з утойваннем ад мытнага кантролю). Санкцыя артыкула прадугледжвае штраф да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй утоенага тавару і транспартнага сродку.
Паведамляецца, што аўтобус 1996 года выпуску коштам каля 45 тыс. рублёў канфіскаваны да рашэння суда.
Гл. таксама:
У 2025 годзе спынена больш за 550 спробаў незаконнага ўвозу грошай з Польшчы — мытня Беларусі
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДакладчыца па Беларусі Далман Эк: На вуліцах Еўропы больш няма маршаў супраць Лукашэнкі — гэта праблемаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка



