Мінск 20:38

У верасні колькасць занятых у эканоміцы зменшылася на 5,2 тыс. — даныя Белстата

Ілюстрацыйнае фота: сайт БНТУ

27 кастрычніка, Позірк. У верасні 2025 года ў беларускай эканоміцы было занята 4 млн 151 тыс. чалавек — на 5,2 тыс. менш, чым у жніўні (4 млн 156,2 тыс.; -0,13%), сведчыць праведзены “Позіркам аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У студзені 2025 года ў эканоміцы было занята 4 млн 131,6 тыс. чалавек, у лютым — 4 млн 141 тыс., сакавіку — 4 млн 146,2 тыс., красавіку — 4 млн 135,8 тыс., траўні — 4 млн 122,1 тыс., чэрвені — 4 млн 149,7 тыс., ліпені — 4 млн 148 тыс.

У студзені 2024 года ў эканоміцы было занята 4 млн 129,1 тыс. чалавек, у лютым — 4 млн 132,9 тыс., сакавіку — 4 млн 137,8 тыс., красавіку — 4 млн 126,5 тыс., траўні — 4 млн 112,2 тыс., чэрвені — 4 млн 113,6 тыс., ліпені — 4 млн 114,9 тыс., жніўні — 4 млн 118,5 тыс., верасні — 4 млн 108,7 тыс., кастрычніку — 4 млн 117,5 тыс., лістападзе — 4 млн 120,5 тыс., снежні — 4 млн 129,7 тыс.

У трэцім квартале 2025 года ўзровень занятасці ў эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросце склаў 85,7% — на 1,2 працэнтнага пункта больш, чым за першае паўгоддзе (84,5%), вынікае з праведзенага “Позіркам аналізу даных Белстата па выніках рэгулярнага выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак.

Сярод жанчын гэты паказчык склаў 86,1% (85,8%; +0,3 п.п.), мужчын — 85,3% (85,2%; +0,1 п.п.); гарадскога насельніцтва — 85,8% (84,5%; +1,3 п.п.), сельскага — 85,3% (84,2%; +1,1 п.п.).

Узровень беспрацоўя склаў 2,4% (3,1%; -0,7 п.п.). Паведамлялася, што беспрацоўнымі было 2,8% мужчын (2,4%; +0,4 п.п.) і 2% жанчын (2,2%; -0,2 п.п.).

У гарадах не мела працы 2,6% насельніцтва ў працаздольным узросце (2,7%; -0,1 п.п.), у сельскай мясцовасці — 1,8% (2,7%; -0,9 п.п.).

Узровень беспрацоўя, разлічаны ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднай арганізацыі працы, знізіўся за квартал на 0,2 п.п. (з 2,6% да 2,4%).

У студзені — жніўні 2025 года ва ўсіх рэгіёнах і сталіцы было звольнена больш работнікаў, чым нанята: у Віцебскай вобласці — на 10,8% (58.603 і 52.879 адпаведна), Гомельскай — на 9,3% (72.136 і 65.986), Магілёўскай — на 8,6% (53.308 і 49.107), Брэсцкай — на 7,6% (71.937 і 66.831), Гродзенскай — на 6,2% (57.209 і 53.847), Мінску і Мінскай вобласці — на 1,4% (129.471 і 127.661, а таксама 93.256 і 91.948 адпаведна).

Раней “Позірк паведамляў, што намінальная налічаная сярэдняя зарплата работнікаў Беларусі ў верасні 2025 года склала 2.746,4 рубля — на 16,3 рубля менш (-0,6%), чым у жніўні (2.762,7).

У снежні 2024-га яна складала 2.693,9 рубля, студзені 2025-га — 2.427,4, лютым — 2.428,1, сакавіку — 2.601,8, красавіку — 2.613,5, траўні — 2.652,3, чэрвені — 2.717,8, ліпені — 2.772,4.

Паводле даных Дзяржаўнай службы занятасці, на 27 кастрычніка на рынку працы Беларусі прапануецца 179.635 вакансій (26 верасня іх было 174.084; +3,2%).

Падзяліцца: