Дырэктар лясгаса абвінавачваецца ў атрыманні хабараў на 600 тыс. рублёў

27 кастрычніка, Позірк. У Магілёўскі абласны суд накіраваная крымінальная справа былога генеральнага дырэктара аднаго з вытворчых лесагаспадарчых аб’яднанняў, якому інкрымінаваныя ч. 2 і ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару), паведамляе Генеральная пракуратура.
Фігуранту ставіцца ў віну 10 эпізодаў атрымання хабараў на агульную суму каля 600 тыс. рублёў.
Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны “дамовіўся з прадстаўнікамі і кіраўнікамі шэрагу камерцыйных структур аператыўна забяспечваць іх за ўзнагароджанне піламатэрыяламі неабходнага размернага шэрагу, гатунковасці і аб’ёмаў, больш хуткае пагашэнне запазычанасці за пастаўленае імі лясгасам абсталяванне, а таксама першачарговую аплату паслуг па лесанарыхтоўцы”.
“За спрыяльнае вырашэнне гэтых пытанняў былы гендырэктар з траўня 2014 года да 14 снежня 2024 года неаднаразова атрымліваў хабар у выглядзе грошай, матэрыяльных каштоўнасцяў і выгад маёмаснага характару”, — паведамілі ў наглядным ведамстве.
У прыватнасці, удакладнілі ў пракуратуры, па некаторых эпізодах фігурант “у некалькі прыёмаў” атрымаў ад кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання (у тым ліку замежных) не менш за 22,5 тыс. еўра і больш за 378 тыс. рублёў, а таксама “выгаду маёмаснага характару ў выглядзе пагашэння лізінгавага плацяжу на 3,3 тыс. рублёў”.
“Вывучэнне матэрыялаў справы паказала, што папярэдняе расследаванне па ёй праведзена ўсебакова, поўна і аб’ектыўна, а супрацьпраўныя дзеянні кваліфікаваныя дакладна. Мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту ўжытая правільна, падстаў для яе змены альбо адмены не маецца”, — лічаць у Генпракуратуры.
Па ч. 2 арт. 430 КК прадугледжана адказнасць у выглядзе пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў са штрафам і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю. Па ч. 3 гэтага ж артыкула — ад пяці да пятнаццаці гадоў зняволення са штрафам і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАмаль 40% стратных арганізацый Беларусі прыпадае на Мінск і Мінскую вобласць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 27 кастрычніка — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка



