Міністр замежных спраў КНДР наведае Беларусь

26 кастрычніка, Позірк. Візіт у Беларусь і Расію міністра замежных спраў Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Чхве Сон Хі анансавала 26 кастрычніка саверакарэйскае Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва (ЦТАК).
Адзначаецца, што кіраўнік МЗС КНДР наведае дзве краіны па запрашэнні іх знешнепалітычных ведамстваў.
Падрабязнасці не паведамляюцца.
Раней паведамлялася, што Аляксандр Лукашэнка напярэдадні параду ў Пекіне 3 верасня з нагоды перамогі над Японіяй і заканчэння Другой сусветнай вайны пагутарыў з вышэйшым кіраўніком КНДР Кім Чэн Ынам, які запрасіў яго наведаць сваю краіну.
Сёлета ў траўні ў Пхеньяне адбылося 3-е пасяджэнне двухбаковай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж Беларуссю і КНДР.
Кім Чэн Ын накіраваў віншавальную тэлеграму Лукашэнку 3 лютага — у дзень, калі Цэнтрвыбаркам афіцыйна абвясціў таго пераможцам у працэдуры, якую рэжым у Мінску лічыць “прэзідэнцкімі выбарамі”. Іншыя палітыкі, якія лічаць Лукашэнку легітымным, зрабілі гэта раней.
20 студзеня вядучае інфармагенцтва КНДР ЦТАК паведаміла, што малодшая сястра Кім Чэн Ына, намесніца дырэктара аддзела прапаганды і агітацыі цэнтральнага камітэта кіроўнай у краіне Працоўнай партыі Карэі Кім Ё Чжон зняпраўдзіла заяву Лукашэнкі, якая прагучала 17 студзеня, аб тым, што Пхеньян прапаноўваў Мінску арганізацыю сустрэчы на найвышэйшым узроўні.
“Я добра ведаю, што беларускі бок на працягу як мінімум двух гадоў шчыра спадзяецца на кантакт на высокім узроўні з КНДР“, — цытавала агенцтва Кім Ё Чжон, якая адзначыла, што з боку Пхеньяна такой прапановы не паступала.
“Калі вы спадзяецеся на развіццё адносін супрацоўніцтва з намі, важна дакладна заявіць пра свае намеры. Я лічу, што такая праўдзівасць і сумленнасць павінны стаць адпраўным пунктам у двухбаковых адносінах паміж краінамі. Калі Беларусь зыходзіць з гэтай пазіцыі і імкнецца развіваць з намі адносіны дружбы і супрацоўніцтва, у нас няма падстаў адмаўляцца і мы з радасцю гэта вітаем“, — заявіла сястра паўночнакарэйскага кіраўніка.
На перамовах з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным 15 верасня 2023 года ў Сочы Лукашэнка выказаў меркаванне, што РФ, Беларусь і КНДР маглі б “падумаць аб супрацоўніцтве дзесьці на траіх”.
У красавіку 2024 года ў рамках “планавых палітычных кансультацый” паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін Пхеньян наведваў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў.
23–25 ліпеня таго ж года КНДР наведаў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў. Падчас візіту ён сустракаўся з Чхве Сон Хі.
Па выніках візіту Рыжанкоў заявіў, што Паўночная Карэя — “краіна вельмі цікавая і канкрэтны прыклад, як працуюць фэйкі, якія навязваюцца праз нейкія інфармацыйныя рэсурсы міжнароднай супольнасці”.
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь паднялася на трэцяе месца па росце цэн з пачатку 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



