Літоўскія памежнікі затрымалі грамадзяніна Сербіі, што быў у вышуку, пры спробе выехаць у Беларусь

24 кастрычніка, Позірк. 49-гадовы грамадзянін Сербіі затрыманы ў пункце пропуску Мядзінінкай пры спробе выехаць у Беларусь, паведаміла 23 кастрычніка Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Літвы.
Паводле інфармацыі ведамства, мужчына быў за стырном грузавіка DAF з прычэпам. Падчас праверкі дакументаў пры перасячэнні мяжы высветлілася, што літоўская паліцыя ўжо паўтара года шукае гэтага замежніка “на падставе абвінавачання ў здзяйсненні крымінальнага правапарушэння трэцяга ўзроўню”.
“Летась у красавіку мужчына, кіруючы транспартным сродкам, быў спынены паліцыяй, — гаворыцца ў паведамленні. — Праверка на ўтрыманне алкаголю паказала высокую ступень ап’янення. За гэтае парушэнне яму было вынесена 40 сутак арышту, аднак пакаранне ён так і не адбыў”.
Замежніка перадалі супрацоўнікам Галоўнага камісарыята паліцыі Вільнюскай акругі. Грузавік і прычэп перадалі кіроўцу ўпаўнаважанай кампаніі.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ лютым суседнія краіны ЕС зафіксавалі ў 3,5 раза больш спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі, чым у студзені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лютым вырас на 0,38%, з пачатку года — знізіўся на 2,55% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



