ЕС уключыў у санкцыйны спіс тры арганізацыі і дваіх фізічных асоб — кіраўнікоў “Белнафтахіма” і “Гарызонта”

23 кастрычніка, Позірк. У 19-м санкцыйным пакеце Еўрапейскага саюза супраць Расіі фігуруюць дзве фізічныя асобы і тры кампаніі з Беларусі, вынікае з дакумента, апублікаванага 23 кастрычніка ў афіцыйным журнале ЕС.
У спіс уключаныя старшыня “Белнафтахіма” Ілля Ікан, які, як лічаць у ЕС, “атрымлівае выгаду ад рэжыму [Аляксандра] Лукашэнкі і падтрымлівае яго”.
“Белнафтахім”, паводле аргументацыі ўключэння ў пералік, “прадстаўляе сабой асноватворны актыў для беларускай эканомікі і знешняй палітыкі, у прыватнасці, у кантэксце супрацы паміж Расіяй і Беларуссю ў развіцці агульнага рынку нафты”, “карыстаецца падтрымкай рэжыму Лукашэнкі, асабліва ў сувязі з наступствамі санкцый”.
Спіс таксама папоўніў генеральны дырэктар холдынгу “Гарызонт” Юрый Прадко. У ЕС адзначылі, што дзейнасць холдынгу “ажыццяўляецца на даручэнне Аляксандра Лукашэнкі”.
“Кампанія распрацоўвае і вырабляе прадукцыю спецыяльнага і падвойнага прызначэння, напрыклад, відэаназіральныя прылады для бранятанкавай тэхнікі, <…> супрацоўнічае з Міністэрствам абароны”, — гаворыцца ў дакуменце. Канстатуецца, што “такім чынам Прадко звязаны з арганізацыямі, якія ўваходзяць у абаронна-прамысловы комплекс Беларусі, удзельнічаючы ў распрацоўцы вайсковай тэхнікі і абсталявання”.
У пералік уключаны непасрэдна сам холдынг “Гарызонт”, які “падтрымлівае рэжым Лукашэнкі” і “звязаны з Інстытутам лічбавага тэлебачання (ІЦТ) “Гарызонт”, што ўваходзіць у беларускі абаронна-прамысловы комплекс, у тым ліку ўдзельнічаючы ў распрацоўцы вайсковай тэхнікі і ўзбраення”.
Асобна ў спіс унесенае згаданае навукова-даследчае прадпрыемства “Інстытут лічбавага тэлебачання “Гарызонт”, якое “распрацоўвае і вырабляе прадукцыю спецыяльнага і падвойнага прызначэння, у тым ліку відэаназірання для бранятанкавай тэхнікі”, супрацоўнічае з Мінабароны “ў стварэнні і мадэрнізацыі палігоннага абсталявання ў адпаведнасці з патрабаваннямі Узброеных сіл”, “удзельнічае ў навукова-тэхнічнай праграме “Інтэлаўта”, скіраванай на стварэнне высокатэхналагічнай лічбавай і электроннай кампанентнай базы і сістэм для транспартных сродкаў спецыяльнага і падвойнага прызначэння.
Яшчэ адна новая арганізацыя ў санкцыйным пераліку — ЗАТ “Галаграфічная індустрыя”, чые ахоўныя галаграфічныя налепкі “наносяцца на акцызныя маркі, у тым ліку на алкагольную прадукцыю, шырокі асартымент спажывецкіх тавараў, кантрольна-касавыя апараты і гульнявыя аўтаматы”. Кампанія, як сцвярджаецца, “мае шчыльныя працоўныя стасункі з дзяржаўнымі структурамі” і “атрымлівае выгаду ад рэжыму Лукашэнкі”.
Абмежавальныя меры ўведзеныя “ў сувязі з сітуацыяй у Беларусі і ўдзелам Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны”.
Як паведамляў “Позірк”, у 19-ы пакет санкцый ЕС супраць РФ унесеныя тры беларускія банкі — “Альфа-Банк (Беларусь)”, “Сбер Банк (Беларусь)”, “Банк ВТБ (Беларусь)”, абмежавальныя меры ў дачыненні да якіх набудуць моц 2 снежня. Пры гэтым у дакуменце фігуруюць яшчэ два — Банк “БелВЭБ”, “Белгазпрамбанк”, якія трапілі пад санкцыі сёлета ў лютым.
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Лукашэнка фактычна распачаў падрыхтоўку рэзервістаў для свайго кланаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМіжнародныя структуры будуць праінфармаваныя пра мілітарызацыю беларускай адукацыі і падрыхтоўку дзяцей да вайны — Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМілітарызацыя дзяцей будуецца на страху Лукашэнкі перад новым пакаленнем — даклад НАУ і BelPolМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка