МЗС Польшчы вітала прысуджэнне Пачобуту прэміі імя Сахарава
22 кастрычніка, Позірк. “Мы радыя, што Анджэй Пачобут атрымаў прэмію імя Сахарава — за барацьбу за правы чалавека і свабоду“, — заявіла Міністэрства замежных спраў Польшчы.
“Нават адзін дзень турмы — гэта зашмат“, — падкрэсліла замежнапалітычная ўстанова, праілюстраваўшы паведамленне малюнкам з надпісам “1.672 дні Анджэй Пачобут знаходзіцца ў беларускай турме”.
22 кастрычніка ў Страсбургу (Францыя) на пленарнай сесіі Еўрапарламента яго спікер Раберта Метсола абвясціла, што журналіст-палітвязень Пачобут і асуджаная ў Грузіі журналістка Мзія Амаглабелі сталі лаўрэатамі прэміі “За свабоду думкі“ імя Сахарава.
Як падкрэсліла Метсола, прысуджэннем прэміі Еўрапарламент “пасылае самы выразны сігнал — Анджэю Пачобуту, усім тым, хто ўсё яшчэ жорстка і несправядліва заключаны рэжымам Лукашэнкі, і ўсім беларусам, якія працягваюць спадзявацца і змагацца за вольную, дэмакратычную будучыню”.
“Повязі, якія злучаюць нас, еўрапейцаў, не могуць быць разарваныя, і Еўропа разумее, што эпоха дыктатараў скончылася“, — падкрэсліла спікер ЕП.
8 лютага 2023 года Гродзенскі абласны суд прыгаварыў журналіста і актывіста неафіцыйнага Саюза палякаў Пачобута да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Суддзя Дзмітрый Бубенчык прызнаў яго вінаватым паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) Крымінальнага кодэкса.
Прэмія “За свабоду думкі” імя Сахарава, якую Еўрапейскі парламент уручае з 1988 года, прысуджаецца асобам і арганізацыям, якія зрабілі выключны ўнёсак у барацьбу за свабоду думкі, правы чалавека па ўсім зямным шары.
У 2004 годзе гэтай прэміі была ўдастоена Беларуская асацыяцыя журналістаў, у 2006-м — экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, цяперашні дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях рэалізацыі еўрапейскага выбару, канцлер “Вольнага беларускага ўніверсітэта” Аляксандр Мілінкевіч, у 2020-м — дэмакратычныя сілы Беларусі.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва спыніла рэкордную для лістапада сутачную колькасць спробаў нелегальна перайсці мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


