Мінск 01:04

У Тбілісі затрыманыя беларус і ўкраінец — абвінавачваюцца ў захоўванні і збыце наркотыкаў у асабліва буйным памеры

22 кастрычніка, Позірк. Аб затрыманні грамадзян Беларусі (1999 года нараджэння) і Украіны (1985) паведаміла 22 кастрычніка прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі.

У выніку ператрусу асабістых рэчаў, аўтамабіляў і кватэры затрыманых “канфіскаваны ў якасці рэчавага доказу наркатычны сродак “Альфа ПВП” у асабліва буйным памеры, расфасаваны для збыту, а таксама матэрыялы, неабходныя для ўпакоўкі наркотыкаў”.

Затрыманым, калі іх віна будзе даказаная ў судзе, пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.

27 верасня паведамлялася, што двое грамадзян Беларусі, а таксама грамадзянін Азербайджана былі затрыманыя ў Грузіі за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць у складзе групы.

“Падчас расследавання ўстаноўлена, што абвінавачаныя, пераследуючы мэту незаконнага атрымання матэрыяльнай выгады, з Тбілісі і Батумі ажыццяўлялі аперацыі з рознымі лічбавымі віртуальнымі актывамі (крыптавалютамі. — “Позірк”.), не маючы абавязковай рэгістрацыі Нацыянальнага банка Грузіі”, — гаварылася ў паведамленні следчай службы Міністэрства фінансаў Грузіі. У выніку яны “атрымлівалі значны даход у выглядзе камісійных ад канвертаваных актываў”.

Паводле інфармацыі ведамства, падчас следчых дзеянняў былі канфіскаваныя наяўныя сродкі — каля 247 тыс. долараў, 1,7 тыс. еўра, больш за 103 тыс. лары (1 долар роўны 2,7 лары) і інш.

У Батумі затрымалі дваіх беларусаў, ім ставяць у віну дзеянні з асабліва буйной партыяй наркотыкаў

8 ліпеня, Позірк. У Батумі затрымалі дваіх грамадзян Беларусі — Р. С. (2000 год нараджэння) і М. В. (2004 г.н.) — "па фактах незаконнага набыцця і захоўвання наркатычных сродкаў у асабліва буйным памеры, а таксама садзейнічання ў здзяйсненні нарказлачынства", паведамляе …
Падзяліцца: