Колькасць аварый з веласіпедамі зменшылася ўдвая пасля новаўвядзенняў у ПДР — кіраўнік ДАІ
22 кастрычніка, Позірк. Змены ў Правілах дарожнага руху (ПДР) павысілі бяспеку на дарогах і прывялі да “зніжэння рызыкі здзяйснення аварый з удзелам веласіпедаў і сродкаў персанальнай мабільнасці” (СПМ), заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 22 кастрычніка начальнік галоўнага ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС Віктар Ротчанкаў.
Паводле яго слоў, у ДАІ прааналізавалі статыстыку ДТЗ з 1 верасня па 20 кастрычніка, параўнаўшы дадзеныя з аналагічным перыядам мінулага года. “Колькасць ДТЗ з удзелам веласіпедыстаў зменшылася ўдвая. З удзелам асоб, якія перасоўваюцца на сродках персанальнай мабільнасці, зменшылася на 60%”, — сказаў кіраўнік ДАІ.
Колькасць ДТЗ з удзелам веласіпедыстаў пры перасячэнні імі пешаходных пераходаў таксама знізілася ў два разы, прычым і ў населеных пунктах, і па-за імі, адзначыў чыноўнік. Ротчанкаў паведаміў, што на пешаходных пераходах за згаданы перыяд летась было здзейснена 33 ДТЗ, у гэтым — два.
За гэты ж адрэзак часу ў 2024 годзе было здзейснена 13 аварый з СПМ на пешаходных пераходах, за аналагічны перыяд гэтага года — пяць, дадаў начальнік Дзяржаўтаінспекцыі.
Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД павялічылася за год на 7,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаГеолагі знайшлі пяць перспектыўных для пошуку вуглевадародаў структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку суседнія краіны ЕС спынілі ў 4,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за студзень з лютымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка

