Лукашэнка даручыў ствараць стымулы для “замацавання ўнутры краіны таленавітай моладзі”

17 кастрычніка, Позірк. “Стымулы для замацавання ўнутры краіны таленавітай моладзі” даручыў ствараць Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці ў Мінску 17 кастрычніка Цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі.
“Я намякаю на тое, каб вы не страцілі талковых людзей. А попыт каласальны на нашу моладзь, нашых студэнтаў”, — цытуе палітыка яго прэс-служба.
Паводле слоў Лукашэнкі неабходна “старацца ўтрымліваць перспектыўныя кадры ў Беларусі, ствараючы для гэтага неабходныя ўмовы”, бо “сілай не ўтрымаеш цяпер”, “трэба ствараць адпаведныя інтарэсы”.
“Падрыхтоўка адукаваных, кампетэнтных, адказных спецыялістаў — стратэгічны кірунак для эканомікі, аснова прагрэсу і бяспекі нашай дзяржавы. Мы ўкладваем і будзем укладваць сродкі ў развіццё перспектыўных тэхнічных напрамкаў — робататэхнікі, нанаэлектронікі, складаных саманавучальных сістэм і іншых галін навукі“, — сказаў ён.
Паводле яго сцвярджэння, у Беларусі “пастаянна ўдасканальваецца падрыхтоўка кадраў, узмацняецца ўзаемадзеянне адукацыі з высокатэхналагічнымі прадпрыемствамі”. “Гэта асабліва важна. І ўжо, як мне толькі што далажылі, на гэтым шляху нямала зроблена“, — дадаў Лукашэнка.
Беларускі рынак працы ў апошнія гады адчувае хранічны дэфіцыт работнікаў. Адна з прычын — адток спецыялістаў за мяжу, у тым ліку па палітычных прычынах.
У жніўні 2025 года ў беларускай эканоміцы было занята 4 млн 156,2 тыс. чалавек — на 8,2 тыс. больш, чым у ліпені (4 млн 148 тыс.; +0,2%), паказаў праведзены “Позіркам“ аналіз апошніх адпаведных даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Пры гэтым, паводле даных Дзяржаўнай службы занятасці, на 17 кастрычніка на рынку працы Беларусі налічваецца 178.747 вакансій.
За апошнія пяць гадоў на беларускім рынку працы колькасць свабодных месцаў павялічылася ў 1,93 раза (з 83.571 у 2019-м да 161.281 у 2024-м).
На фоне недахопу рабочых рук улады прыцягваюць працоўных мігрантаў пераважна з постсавецкіх краін, а таксама дзяржаў Азіі.
- Грамадства
- ЭканомікаУ верасні колькасць занятых у эканоміцы зменшылася амаль на 11 тыс. — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь і Манголія заключылі 17 пагадненняў на 50 млн долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года на аб'ектах АПК згарэла або пацярпела 36 адзінак сельгастэхнікі — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 32 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа 25 дзён кастрычніка суседнія краіны ЕС зафіксавалі амаль 900 спробаў незаконнай міграцыі з беларускайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24–26 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка


