25-гадовы кіроўца смеццявоза загінуў у Магілёве пры рамонце гідрасістэмы

17 кастрычніка, Позірке. Пра гібель у Магілёве 25-гадовага кіроўцы смеццявоза паведамляе Следчы камітэт.
Паводле інфармацыі ведамства, раніцай 16 кастрычніка мужчына “самастойна спрабаваў рамантаваць гідраўлічную сістэму грузавога аўтамабіля МАЗ, якая выйшла са строю”, аднак “апынуўся заціснуты паміж часткамі транспартнага сродку”.
“Устаноўлена, што знаходзячыся паміж шасі і кузавам транспартнага сродку, кіроўца адкруціў шланг гідраўлічнай сістэмы, у выніку чаго адбылося падзенне ціску і кузаў апусціўся”, — гаворыцца ў паведамленні.
Ад атрыманых траўмаў кіроўца памёр.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Па факце смерці СК праводзіць праверку.
У Беларусі людзі гінуць на працоўных месцах сістэматычна.
13 кастрычніка ў Мінску на будоўлі жылога дома на вул. Цвірка (Ленінскі раён) загінуў 39-гадовы рабочы.
Раней паведамлялася, што 23 верасня ў Мінску ў цэху аднаго з прадпрыемстваў Фрунзенскага раёна, які рэканструюецца, загінуў 52-гадовы рабочы.
17 верасня ў Бабруйску (Магілёўская вобласць) загінуў завалены грунтам працоўны.
3 верасня ў Лельчыцкім раёне (Гомельская вобласць) часткай ствала дрэва быў смяротна траўміраваны 54-гадовы вальшчык лесу.
30 жніўня верасня ў Смаргонскім раёне (Гродзенская вобласць) 56-гадовага электрыка, які ўстанаўліваў электрашчыт знешняга ўліку ў садовым таварыстве, забіла токам. 19 жніўня ў Докшыцкім раёне (Віцебская вобласць) сухая елка ўпала на 46-гадовага грузчыка. 14 жніўня ў Бабруйску рознарабочы сарваўся з вышыні і загінуў. 11 жніўня ў Кобрынскім раёне (Брэсцкая вобласць) на 49-гадовага рабочага, які выконваў будаўнічыя работы на тэрыторыі сельгаспрадпрыемства, упала бетонная пліта. 6 жніўня на будаўніцтве аб’екта па вул. Танкавай у Мінску 43-гадовы дапаможны рабочы спатыкнуўся, упаў з вышыні трэцяга паверха на бетонныя прыступкі і памёр ад атрыманых траўм.
18 ліпеня на будоўлі ў Новалукомлі (Віцебская вобласць) 35-гадовы дапаможны рабочы паваліўся з трэцяга паверха, памёр у бальніцы. 14 ліпеня ў Наваполацку (Віцебская вобласць) 27-гадовы дапаможны працоўны на будаўнічым аб’екце спатыкнуўся на вышыні больш за 8 метраў і ўпаў на бетоннае пакрыццё.
22 чэрвеня 37-гадовы мужчына, прыцягнуты да зносу будынка ў Валожынскім раёне (Мінская вобласць), загінуў з-за абрушэння бетоннай пліты сцяны-перакрыцця. 11 чэрвеня ў Мачулішчах (Мінскі раён) падчас будаўнічых работ на вул. Авіятараў абарваліся трасы калыскі, якая знаходзілася на ўзроўні чацвёртага паверха – у выніку падзення загінуў 65-гадовы рабочы, яго 50-гадовы калега трапіў у рэанімацыю.
9 студзеня на будаўніцтве комплексу “Мінск-Свет” 41-гадовы мантажнік сарваўся з дзясятага паверха і загінуў.
Як паведаміў на прэс-канферэнцыі 24 красавіка дырэктар дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Семіч, у 2024 годзе траўмы на вытворчасці атрымалі 1.849 чалавек — на аднаго менш, чым у 2023-м (1.850). Колькасць загінуўшых скарацілася за год на 10,3% (са 117 да 105).
У мінулым годзе 17 пацярпелых былі маладзейшыя за 18 гадоў, двое з іх загінулі.
74% сярод усіх пацярпелых – мужчыны, сярод загінуўшых іх 96,2%. Такая прапорцыя “назіраецца ўжо не першы год”. Гэта, на думку Сяміча, сведчыць аб тым, што на працы “жанчыны больш спакойныя і дысцыплінаваныя”. “Партрэт загінулага — мужчына 44-45 гадоў”, — адзначыў прадстаўнік Мінпрацы.
У пяцёрку самых траўманебяспечных прафесій уваходзяць вадзіцель аўтамабіля, слесар, дапаможны рабочы, трактарыст, жывёлавод.

- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваТыднёвая забарона на аборты — непрыдатны інструмент, каб людзі хацелі нараджаць у Беларусі, лічыць псіхолаг ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа год аб'ём складскіх запасаў вырас на 36%, за пяць гадоў — больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 17 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка