Універсітэт Валовіча стварае платформу для сістэмнага маніторынгу грамадскай думкі

16 кастрычніка, Позірк. Цэнтр эмпірычнай сацыялогіі Універсітэта Валовіча стварае платформу для сістэмнага маніторынгу грамадскай думкі і сацыяльных трансфармацый у Беларусі.
Як паведамляецца на старонцы ініцыятывы ў “Фэйсбуку”, асноўны фокус будзе зроблены на працы з эмпірычнымі данымі, аналізе дынамікі грамадства і разуменні глыбінных працэсаў, якія вызначаюць яго развіццё.
Эмпірычная сацыялогія дазваляе дакладна фіксаваць змены ў грамадстве і разумець глыбінныя тэндэнцыі, а не толькі павярхоўныя рэакцыі, адзначыў заснавальнік і публічны прадстаўнік цэнтра сацыёлаг Андрэй Вардамацкі.
“Без фактаў і глыбокага аналізу немагчыма прымаць адказныя рашэнні — ні на палітычным, ані на грамадскім узроўні, — падкрэсліў ён. — Асноўны даследчы праект цэнтра — унікальны для беларускай сацыялогіі доўгатэрміновы трэндавы маніторынг. Ён дазволіць фіксаваць сацыяльныя змены не эпізадычна, а сістэмна, на аснове рэпрэзентатыўных даных, што адкрые магчымасць дакладна адсочваць дынаміку працэсаў у часе”.
Паводле слоў Вардамацкага, даследчыкі будуць працаваць з тэмамі, якія “фармуюць сучасную структуру беларускай ідэнтычнасці, геапалітычныя арыентацыі, каштоўнасныя арыенціры беларусаў, іх стаўленне да вайны ва Украіне, феномены “новай нармальнасці” і рэсаветызацыі”.
Гэтыя “складаныя і адчувальныя” пытанні дазваляюць зразумець, што адбываецца ў грамадстве ў рэальным часе, адзначыў сацыёлаг.
Аснова працы цэнтра — колькасныя і якасныя палявыя даследаванні. У доўгатэрміновай перспектыве плануецца сфармаваць устойлівую даследчую школу, якая будзе працаваць з Беларуссю “як з жывым, складаным і зменлівым сацыяльным арганізмам”.
Напрыканцы верасня ў Польшчы была зарэгістраваная Асацыяцыя па стварэнні Беларускага даследчага ўніверсітэта імя Астафея Валовіча (Astafiej Valovic Belarusian Research University).
У студзені 2024 года Аб’яднаны пераходны кабінет паведамляў, што будзе працаваць над стварэннем беларускага ўніверсітэта з навукова-даследчым профілем за мяжой.
Летась у траўні член аргкамітэта Павел Баркоўскі паведаміў, што бюджэт установы спланаваны на ўзроўні амаль 6 млн еўра — за кошт спонсарскіх праграм, данатаў і фондаў, індывідуальных і інстытуцыянальных міжнародных даследчых грантаў, а таксама платных паслуг — за навучанне на асобных праграмах, выкананне навуковых і практычна-навуковых даследаванняў.
Астафей Валовіч (1520–1587) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках верасня прамвытворчасць скарацілася на 0,8% — год таму быў рост на 6,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаШосты месяц запар у Беларусі фіксуецца запаволенне росту рознічнага тавараабароту (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў 2025 года грузаперавозкі знізіліся амаль на 3,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 16 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 15 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка