Мінск 00:10

38-гадовы ўкраінец затрыманы за спробу пераправіць у Беларусь траіх ваеннаабавязаных

Фота: пракуратура Валынскай вобласці

15 кастрычніка, Позірк. Аб затрыманні паводле крымінальнага абвінавачвання 38-гадовага жыхара Валынскай вобласці (Украіна) паведамляе мясцовая пракуратура.

Мужчыну выстаўленае абвінавачванне ў “незаконнай перапраўцы асоб праз дзяржаўную мяжу Украіны паводле папярэдняй змовы групай асоб” (ч. 2 арт. 332 КК Украіны).

Паводле звестак следства, мужчына “разам з саўдзельнікам распрацавалі схему перапраўкі ваеннаабавязаных праз дзяржаўную мяжу Украіны па-за пунктамі памежнага пропуску ў Рэспубліку Беларусь”.

“Знайшліся і трое “кліентаў”, якія пагадзіліся заплаціць 16.000 долараў ЗША за перасячэнне мяжы. Увасобіць план перапраўкі не ўдалося — 10 кастрычніка 2025 года аўто, у якім мужчына вёз трох ухілістаў да мяжы, спынілі валынскія праваахоўнікі”, — гаворыцца ў публікацыі.

26 жніўня паведамлялася, што за сем месяцаў 2025 года на мяжы Украіны затрымана 911 грамадзян прызыўнога ўзросту (ад 18 да 60 гадоў), якія спрабавалі бегчы ў Беларусь. Гэта ў 2,1 раза больш, чым колькасць грамадзян, затрыманых на мяжы з Беларуссю за папярэднія тры гады поўнамаштабнай вайны (423). У 2022 годзе быў затрыманы 61 чалавек, у 2023-м — 26, у 2024-м — 336.

З 1.334 грамадзян, затрыманых пры спробе бегчы ў Беларусь, найбольшая колькасць выбралі шлях праз Ровенскую вобласць (531). Праз Жытомірскую вобласць пралягаў шлях у 484 мужчын, праз Валынскую — у 281, праз Кіеўскую — у 38.

У 2022 годзе парушальнікі ўкраінска-беларускай мяжы, якая закрытая з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну пры падтрымцы рэжыму Лукашэнкі, затрымліваліся толькі ў Валынскай вобласці, у 2023-м — у Валынскай і Ровенскай, у 2024-м і 2025-м — ва ўсіх чатырох згаданых.

Прахадны двор. Як украінскія ўхілісты праклалі водна-балотны шлях у Еўропу праз Беларусь

Апублікавана на адкрытай версіі "Позірку" 7 красавіка 2025 года ў 15:36 Тры гады ва Украіне ідзе поўнамаштабная вайна. Пакуль адны ўкраінцы змагаюцца на фронце, іншыя бягуць з краіны. "Ухілянты" (ухілісты) выбіраюць нелегальны шлях у Румынію, Славакію і нават Прыднястроўе — …

Падзяліцца: