Мінск 02:50

У М’янме знікла беларуска, расійскі тэлеграм-канал паведаміў пра яе смерць і продаж на органы

Фота: Mash

15 кастрычніка, Позірк. Пра знікненне ў М’янме грамадзянкі Беларусі паведаміла Міністэрства замежных спраў.

Як адзначаюць са спасылкай на ведамства дзяржСМІ, амбасадай Беларусі ў В’етнаме вядзецца праца па вышуку зніклай, сувязь з ёй, паводле слоў яе маці, была страчаная 4 кастрычніка. Да мерапрыемстваў “падключаныя знешнепалітычныя і сілавыя ведамствы дзвюх краін, апараты ганаровых консульстваў Беларусі ў Янгоне і Бангкоку“, заявілі ў МЗС.

Вядома, што беларуска вылецела ў Янгон (М’янма) з Бангкока (Тайланд) 20 верасня.

15 кастрычніка расійскі тэлеграм-канал Mash паведаміў, што беларуска паехала працаваць у Тайланд, дзе была ўцягнутая ў махлярскую схему. Яна павінна была падманным шляхам выманьваць грошы ў кліентаў, аднак, як сцвярджаецца, “не прынесла дастаткова грошай уладальнікам як мадэль“.

Заяўляецца, што дзяўчыну “прадалі на органы і спалілі цела“. За яе цела “запатрабавалі ў родных 500 тыс. долараў, а праз некалькі дзён сказалі, што загінулую крэміравалі“.

Раней у падобнай сітуацыі аказалася расіянка, яе таксама “збіраліся прадаць на органы“, але жанчыну ўдалося выратаваць, гаворыцца ў паведамленні.

Падзяліцца: